навіны

Сем разоў ударыў нажом супрацоўнікаў ГУБАЗіК – Генпракуратура распавяла пра інцыдэнт у Магілёве

Затрыманне мужчыны, які напаў у Магілёве з нажом на міліцыянтаў
Затрыманне мужчыны, які напаў у Магілёве з нажом на міліцыянтаў. 23 верасня 2024 года. Фота: pressmvd / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Генпракуратура заявіла, што 62-гадовы мужчына, які напаў на сілавікоў у Магілёве, калі тыя падышлі да яго «для гутаркі», ударыў нажом аднаго з супрацоўнікаў ГУБАЗіК два разы, а другога – пяць, «у тым ліку ў вобласць грудной клеткі».

23 верасня МУС расказаў, што мужчына ўдарыў супрацоўнікаў ГУБАЗіК пры затрыманні. На відэа сілавікоў бачна, што яны былі ў цывільным. Паводле звестак праваабаронцаў, затрымалі Аляксандра Кандрычына, якога сілавікі назвалі «экстрэмістам».


«Датычны да экстрэмісцкай дзейнасці мужчына непадалёк гандлёвага цэнтру ў Магілёве пры яго затрыманні за правапарушэнне нанёс двум супрацоўнікам органаў унутраных справаў з мэтай забойства не менш за два і пяць удараў нажом, у тым ліку ў вобласць грудной клеткі. Праваахоўнікі і грамадзяне спынілі дзеянні нападніка. Пацярпелыя былі дастаўленыя ў медычныя ўстановы гораду, дзе ім своечасова надалі кваліфікаваную дапамогу. Упраўленне Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці адкрыла па гэтым факце крымінальную справу», – заявіў начальнік упраўлення Генпракуратуры Валерый Талкачоў.

Затрыманне мужчыны, які напаў у Магілёве з нажом на міліцыянтаў. 23 верасня 2024 года. Фота: pressmvd / Telegram

«Затрыманне нападніка са зброяй у Магілеве можна будзе выкарыстоўваць для закручвання гаек» – «BELPOL»

навіны

Паведамляецца, што падазраваны адмовіўся даваць паказанні.


«У яго канфіскаваныя малакаліберны пісталет і 46 патронаў да яго, тры гільзы, чатыры кулі, камп'ютарная тэхніка, не менш за 10 нажоў. У справе прызначаныя судова-медычныя і балістычныя экспертызы. Генеральная пракуратура прыняла гэтую крымінальную справу да сваёй вытворчасці», – адзначыў Талкачоў.


Крымінальная справа адкрытая паводле ч. 1 арт. 14, п. 1 і п. 10 ч. 2 арт. 139 КК («Замах на забойства дзвюх або больш асобаў у сувязі з ажыццяўленнем імі службовай дзейнасці»).


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10