навіны

За Лукашэнку падпісалася палова выбарнікаў Магілёўскай вобласці? Так кажа ЦВК

Чыноўнікі ставяць подпісі за Лукашэнку
Чыноўнікі ставяць подпісі за Аляксандра Лукашэнку. Магілёў, Беларусь. 7 лістапада 2024 года. Фота: Александр Горошкин / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Лукашэнку малююць сумнеўныя лічбы падтрымкі, хоць збор подпісаў відавочна не надта актыўны. Сам Лукашэнка тым часам мог паляцець у адпачынак, кажа Валер Карбалевіч.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мужчына ідзе па асфальтаваным двары, аздобленым надпісам «Свабоду! 3 %», у Менску, Беларусь. 25 жніўня 2020 года. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News

Таталізатар «народнай любові»: колькі адсоткаў намалююць Лукашэнку?

Аналітыка

Цэнтральная выбарчая камісія рапартуе: толькі ў Магілёўскай вобласці за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты падпісаліся 406,5 тысячы чалавек. За канкурэнтаў – у 20 разоў менш. Гэта больш за 40 % насельніцтва вобласці, калі лічыць дзяцей. На выбарах-2020 у вобласці налічылі 801,8 тысячы выбарнікаў – то значыць, калі верыць ЦВК, за Лукашэнку ўжо нібыта падпісалася больш як палова выбарнікаў вобласці. 


Калі ўжо такая падтрымка, дык гэта перамога ў першым туры. Мо і выбары не варта праводзіць? Палітычны аглядальнік радыё «Свабода» Валер Карбалевіч у каментары «Белсату» згадвае, як Лукашэнка неяк шкадаваў, што ў Канстытуцыі не прапісалі выбары прэзідэнта Усебеларускім народным сходам. Так што думкі пра скасаванне наўпроставых выбараў яго наведваюць.


Што да колькасці подпісаў, Карбалевіч тлумачыць: калі гэтым займаецца дзяржаўны апарат, адбываецца «спаборніцтва» між кіраўніцтвам абласцей і раёнаў. Можна было «падпісаць» за Лукашэнку хоць усё працоўнае насельніцтва праз аддзелы кадраў прадпрыемстваў.

,,

«Гэта не ёсць элемент рэальнай падтрымкі, гэта ёсць элемент працы дзяржаўнага апарату», – канстатуе Карбалевіч.


Збор подпісаў, кажа ён, відавочна быў не надта актыўным: пікеты былі рэдкія, чэргаў на іх не было відаць, па кватэрах амаль не хадзілі. Можа, кандыдаты ўпісалі ў свае спісы ўпісалі каго заўгодна і як заўгодна, бо правяраць не будуць, дапускае Карбалевіч. Колькасць сабраных подпісаў, лічыць ён, будуць вызначаць паводле прынцыпу «гэтаму даць столькі, таму – столькі», а рэальная колькасць сабраных подпісаў не будзе мець значэння.


Можна, разважае Карбалевіч, намаляваць і 100 % галасоў за Лукашэнку на саміх выбарах. Улады не вельмі хаваюць, што адбываецца толькі імітацыя выбараў: усё, што можна, засакрэчана, спісы чальцоў выбарчых камісіяў таемныя, нават колькасць чальцоў ініцыятыўных групаў кандыдатаў таемная. Няма і афіцыйнай статыстыкі ЦВК аб зборы подпісаў па ўсёй краіне, няма лічбаў па Менску. З улікам цяперашняй атмасферы Карбалевіч дапускае, што могуць і не назваць лічбаў, а сказаць толькі, хто прайшоў і не прайшоў на наступны этап.


Замест выбарчай кампаніі – адпачынак у Эміратах?

Сцяг ААЭ. (Фота: istockphoto.com)

Офіс Святланы Ціханоўскай заклікае беларусаў устрымацца ад паездак у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты

навіны

Лукашэнка тым часам вядзе быццам бы актыўную вонкавапалітычную дзейнасць: 14 снежня паляцеў у Аман, 18-га прыбыў у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Карбалевіч лічыць, што гэтыя візіты не звязаныя ні з выбарамі, ні з эканамічнай супрацай. Ужо, кажа ён, стала трэндам, што Лукашэнка наведвае краіны, з якімі амаль няма гандлю, а часам няма нават амбасадаў, як у Амане. І пасля такіх візітаў гандаль не расце: у Амане Лукашэнка ўжо бываў у 2007 годзе, з таго часу аб’ёмы гандлю не выраслі да нейкіх значных аб’ёмаў. 


Замежныя візіты Лукашэнкі, паводле Карбалевіча, маюць найперш паказаць, што ў Беларусі наогул ёсць вонкавая палітыка, што афіцыйны Менск кантактуе са шмат якімі краінамі – не толькі з расейскімі губернатарамі. І што Лукашэнку шмат дзе ў свеце прызнаюць прэзідэнтам, гэта толькі на Захадзе не прызнаюць, але агулам афіцыйны Менск не ў міжнароднай ізаляцыі.


Можа, гэтыя візіты і не пра вонкавую палітыку, разважае Карбалевіч. Звычайна ў лістападзе Лукашэнка ездзіць у Эміраты на некалькі дзён на адпачынак: хоць прэсавая служба называе гэта працоўнымі візітамі, працоўных сустрэчаў у такіх паездках няшмат.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Віталь Бабін, Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10