Старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў канстатуе слабую актыўнасць напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Лідзія Ярмошына са шкадаваннем адзначыла, што асаблівай актыўнасці з боку грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый ЦВК пакуль не назірае.
«Такое змрочнае маўчанне невытлумачальна і недальнабачна», – лічыць яна.
Найбольшая актыўнасць назіраецца з боку БРСМ і «Белай Русі», – падзялілася сваімі назіраннямі Лідзія Ярмошына.
«Я вельмі разлічваю на гэтыя грамадскія сілы. …Яны дысцыплінаваныя і рыхтуюцца правільна», – адзначыла Лідзія Ярмошына падчас навукова-практычнага семінару «Беларусь на сучасным этапе развіцця: сацыяльна-палітычны і эканамічны аналіз», які праводзіўся для сябраў «Белай Русі».
ЮВ, belsat.eu