Як у Расеі будуць падтрымліваць эканоміку падчас пандэміі?


Урад Расеі 20 сакавіка прадставіў план дадатковых захадаў па падтрымцы эканомікі і грамадзянаў падчас пандэміі COVID-19, паведамляюць «Ведомости».

Акрамя кантролю за рынкам працы, расейскі ўрад прапануе наступныя крокі, якія павінны забяспечыць лекамі і таварамі першай неабходнасці насельніцтва:

– спрашчэнне доступу замежных лекаў і на расейскі рынак;

– частковую адмену прэферэнцыяў для расейскіх фармкампаніяў на дзяржаўных таргах;

– увядзенне нулявой мыты на шэраг лекаў і медычных вырабаў;

– кантроль за цэнамі на прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці;

Акрамя таго, з 25 сакавіка па 25 красавіка прапануецца вызваліць ад вагавога кантролю грузавікі з прадуктамі, дзіцячымі таварамі і лекамі.

Што датычыць агульных эканамічных захадаў, то ўрад прапануе субсідаваць стаўкі крэдытаў прадпрыемстваў, абнуліць увазныя мыты на некаторыя тавары, кампенсаваць страты транспартным і турыстычным кампаніям. Пры неабходнасці магчымае нават абмежаванне экспарту тавараў.

Hавiны
У Расеі – першая смерць ад каронавірусу
2020.03.19 10:45

Урад Расеі 16 сакавіка абвясціў аб мерах падтрымкі эканомікі і грамадзянаў на фоне распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі. У лік прапанаваных мер уваходзіць стварэнне антыкрызіснага фонду на 300 мільярдаў рублёў.

Таксама расейскія ўлады дазволілі дастаўку безрэцэптурных лекаў, замоўленых у інтэрнэце.

У Расеі афіцыйна зарэгістравана 199 выпадкаў інфікавання, 1 жанчына ў Маскве памерла.

КА belsat.eu

Стужка навінаў