У Расеі – першая смерць ад каронавірусу

Аператыўны штаб па Маскве паведаміў аб першай памерлай ад COVID-2019 пацыентцы. Ёй стала жанчына 79 гадоў, якая мела шэраг хранічных захворванняў. Яе шпіталізавалі 13 сакавіка.

З 14 сакавіка пацыентка праходзіла лячэнне ў прыватнай клініцы, затым яе перавялі ў інфекцыйны шпіталь, дзе жанчына знаходзілася ў ізаляваным боксе. Тэст на каронавірус даў станоўчы вынік.

Смерць, як адзначаецца ў паведамленні штабу, наступіла ў выніку пнеўманіі на фоне «вельмі цяжкай спадарожнай паталогіі»: у тым ліку, цукровага дыябету, артэрыяльнай гіпертэнзіі, ішэмічнай хваробы сэрца.

«У дадзены момант усё кола блізкіх пацыенткі ўсталяванае – усе знаходзяцца пад наглядам медработнікаў. Ніхто з блізкіх кантактаў пацыенткі не мае цяжкіх сімптомаў захворвання», – гаворыцца ў паведамленні.

Людзі старэйшыя за 60 гадоў, паводле медыкаў, трапляюць у групу рызыкі і асабліва цяжка перажываюць

Паводле актуальных звестак, у Расеі выяўлены 147 выпадкаў заражэння каронавірусам

ММ,КА, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны