«Прыйшлі Грамніцы – здымай рукавіцы!» Як пад Менскам клікалі вясну


Зіма сустрэлася з вясною, каб пазмагацца за права яшчэ паваладарыць. Але безвынікова! Сонца, птушкі ды вясёлыя песні-вяснянкі надаюць моц вясне!

Вясёлае свята Грамніцы
Вясёлае свята Грамніцы

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту рэканструявалі свята Грамніцы з вёскі Баршчоўка Добрушскага раёну Гомельскай вобласці.

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту рэканструявалі свята Грамніцы

Цэнтральнае месца свята – грамнічная свечка. Яе катаюць з адмысловага воску.

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту рэканструявалі свята Грамніцы
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту рэканструявалі свята Грамніцы

Воск такой свечкі больш нідзе не выкарыстоўваюць. А свечку трымаюць у хаце і запальваюць улетку ў навальніцу, каб маланка не трапіла ў дом.

Майстар-клас па вырабу свечкі
Майстар-клас па вырабу свечкі
Майстар-клас па вырабу свечкі

І пакуль адныя занятыя побытавымі клопатамі, іншыя клікаюць вясну песнямі ды танцамі, і нават упрыгожваюць ялінку.

Ялінка для нашых продкаў была сімвалам не толькі Новага году
Ялінка для нашых продкаў была сімвалам не толькі Новага году
Упрыгожваюць ялінку, каб вясна хутчэй прыйшла
Упрыгожваюць ялінку, каб вясна хутчэй прыйшла
Упрыгожваюць ялінку, каб вясна хутчэй прыйшла

«Гарадское насельніцтва прызвычаіліся ўпрыгожваць ялінку пад Новы год. А жыхары Палесся выкарыстоўваюць гэтае дрэва ва ўсіх абрадах – і на вяселлях і на пахаваннях», – кажа загадчыца культурна-адукацыйнага аддзелу Паліна Курановіч.

Разам з ялінкай удзельнікі свята рухаюцца на пагорак вадзіць карагоды ля вогнішча
Вакол вогнішча водзяць карагоды і клікаюць вясну
Вясна, прыйдзі!
Вясна, прыйдзі!

Здаецца, вогнішча ўсё ж такі прагнала зіму прэч.

Вясёлае свята Грамніцы
Вясна прыйшла

Таццяна Уласенка, фота аўтара/Belsat.eu

Стужка навінаў