Салігорскага актывіста Паўла Батуева эвакуявалі з Беларусі


У Беларусі на актывіста з Салігорску Паўла Батуева завялі крымінальную справу. Праваабаронцы пісалі, што гаворка можа ісці аб крымінальнай справе паводле арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Цяпер ён паспяхова эвакуяваны з краіны з дапамогай фонду BYSOL.

Павел Батуеў.
Фота: stryzhak / Telegram

«Служба эвакуацыі фонду BYSOL прыклала шмат намаганняў, каб Павел апынуўся ў бяспецы і недасяжнасці для сілавікоў менскага рэжыму», – напісаў заснавальнік фонду Андрэй Стрыжак.

Паўла Батуева затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу з Менску 23 лістапада, калі ён ішоў забіраць дачку з дзіцячага садка. Паўла завезлі на ператрус у хату бацькі, дзе ён жыў апошнім часам, а потым на другі ператрус у ягонай асноўнай кватэры.

Спачатку Паўла арыштавалі на 15 содняў, нібыта за супраціў міліцыі. Пасля першага арышту яго зноў арыштавалі на 15 содняў паводле таго ж артыкулу.

7 снежня ў Паўла зноў адбыліся ператрусы, якія праходзілі ў межах крымінальнай справы. Аднак 26 снежня актывіста адпусцілі на волю.

Артыкулы
Салігорскага актывіста Паўла Батуева затрымалі ў крымінальнай справе
2021.11.24 14:15

АД, belsat.eu

Стужка навінаў