«Вайна не зламала Украіну і не зломіць». Уладзімір Зяленскі выказаўся пра 5 месяцаў вайны


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім Facebook нагадаў, што вайна працягваецца ўжо пяць месяцаў. 24 лютага сёлета Расея ўварвалася ва Украіну. З таго моманту баявыя дзеянні не спыняліся.

24 ліпеня Уладзімір Зяленскі напісаў пра тое, што расейская агрэсія супраць Украіны працягваецца ўжо пяць месяцаў.

«Пяць месяцаў. Пасля восьмі гадоў. Вайна не зламала Украіну і не зломіць. Гэта не спыніла жыццё ў нашай краіне і не спыніць. І дакладна не зробіць нас закладнікамі таго жаху, які прынеслі захопнікі ў нашу краіну. Не падпарадкуемся. Вытрымаем. Абаронім сваё. Пераможам!».

Раніцай 24 лютага бягучага году Расея распачала вайну супраць Украіны. Кіраўніцтва Крамля працягвае сцвярджаць, што вядзе толькі «спецаперацыю». Людзей, якія вайну называюць вайною ў Расеі жорстка затрымліваюць і кідаюць за краты.

Аналітыка
Дзясяткі тысяч загінулых і параненых. Якія страты зазналі Украіна і Расея з пачатку вайны?
2022.07.20 08:42

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў