«Наша ніва»: У Беларусі прынятае рашэнне аб правядзенні схаванай мабілізацыі


Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб правядзенні схаванай мабілізацыі ў Беларусі для даўкамплектацыі баявых часцей. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Інфармацыю выданню паведамілі некалькі не звязаных паміж сабой крыніц.

Беларускае войска.
Фота: Белсат

Схаваная мабілізацыя будзе праходзіць пад выглядам праверкі баяздольнасці частак і выкліку ваеннаабавязаных на зборы. Мабілізоўваць будуць найперш сельскае насельніцтва, але колькасці людзей, якіх плануюць мабілізаваць, пакуль невядома.

«Набор да 2000 чалавек гаварыў бы пра даўкамплектацыю асобных часцей пад вузкія баявыя задачы, напрыклад, артылерыйскія, – паведаміў афіцэр Узброеных сіл Беларусі. Трывогу трэба будзе біць, калі лічба мабілізаваных пераваліць за пяць тысяч. Гэта будзе азначаць стварэнне ўдарнай групоўкі на нейкім кірунку. Калі пераваліць за 10 тысяч – некалькі груповак».

«Наша Ніва» са пасылкай на крыніцу паведамляе, што найбольшая ўстаноўка будзе на тыя ваенна-ўліковыя спецыяльнасці, дэфіцыт якіх мае расейская армія. Адна з крыніц сцвярджае, што «на зборы» выклікаюць кіроўцаў. Іншая – «кухараў, кіроўцаў, тэхнічны і тылавы персанал». Верагодна, на першым этапе будуць набіраць абслугоўваючы персанал, які зможа забяспечыць падрыхтоўку саміх мабілізаваных і тэхнікі для іх.

Аднак у эфіры прапагандысцкіх СМІ ўжо з’яўляецца такая інфармацыя: «З 12 кастрычніка па 12 лістапада вайсковыя камісарыяты праводзяць зверку ўліковых дадзеных з мясцовымі распараджальна-выканаўчымі органамі і прадпрыемствамі».

Разбор
Колькі войскаў у Лукашэнкі, і ці варта чакаць мабілізацыі?
2022.10.11 19:30

Нагадаем, што падчас  нарады з сілавікамі і вайскоўцамі 10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка расказаў пра дамоўленасці з Уладзімірам Пуціным наконт разгортвання супольнай рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі. Ён даручыў прыняць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі: гаворка пра тысячы асобаў. Разгортванне рэгіянальнай групоўкі Лукашэнка абгрунтаваў нібыта нападам, што рыхтуецца з боку Украіны і краінаў NATO.

На наступны дзень у Беларусі распачалося правяранне Узброеных сілаў, у хадзе якога будзе адпрацоўвацца прывядзенне войскаў у баявую гатовасць, маршы і разгортванне ў прызначаных раёнах. Аднак беларускія ўлады запэўніваюць, што ніякай гаворкі аб мабілізацыі ў Беларусі не ідзе.

Разбор
Лукашэнка ўступае ў вайну? Што азначае разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў
2022.10.10 17:37

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў