У 800 беларускіх інтэрнэт-крамах цяпер прымаюць платы праз карты расейскай аплатнай сістэмы «Мір», паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
Першым банкам, што стаў ажыццяўляць онлайн-эквайрынг картак «Мір» на тэрыторыі Беларусі, стаў «Беларусбанк», цяпер далучыўся і «Белаграпрамбанк».
Цяпер карткі «Мір» прымаюць больш за 800 беларускіх інтэрнэт-крамаў. Астатнія банкі-эквайеры аплатнай сістэмы «БелКарт» праводзяць падрыхтоўчыя мерапрыемствы і неўзабаве таксама пачнуць прымаць онлайн-аплату праз карты расейскай аплатнай сістэмы.
АД belsat.eu