Святлана Ціханоўская пра затрыманне музыкаў «Nizkiz»: Яшчэ адзін ганебны акт помсты рэжыму


З рэакцыяй на затрыманне музыкаў гутра «Nizkiz» Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшы і Дзмітрыя Халяўкіна выступіла дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская. Яна назвала дзеянні рэжыму чарговым «актам помсты».

«Рэжым Беларусі працягвае бязлітасны наступ на нашу культуру. Удзельнікі папулярнага гурта Nizkiz былі жорстка арыштаваныя сілавікамі ў сваіх кватэрах. Іх песні часта гучалі падчас пратэстаў 2020 года. Гэта чарговы ганебны акт помсты рэжыму», – напісала Святлана Ціханоўская ў сваім акаўнце сацсеткі «Х».

Нагадаем, што дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 4» паведаміў пра затрыманне трох удзельнікаў гурта «Nizkiz». Музыкаў затрымлівалі сілавікі ў поўным рыштунку з крыкамі: «На зямлю, рукі за спіну!». Пасля хлопцаў прымусілі запісаць відэа, у якім яны кажуць, што іх папрасілі зняць кліп на акцыях пратэсту ў Менску. Гаворка пра песню «Правілы».

Фота вокладкі: 34mag.net

Каментар
«Яны разумелі, што за імі прыйдуць». Гурт «Nizkiz» заставаўся ў Беларусі, нягледзячы на пагрозу арышту
2024.01.06 15:39

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў