У Магілёве сілавікі брутальна затрымалі трох удзельнікаў гурта «Nizkiz»


Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 4» паведаміў пра затрыманне трох удзельнікаў гурта «Nizkiz». Музыкаў прымусілі запісаць відэа, у якім яны кажуць, што іх папрасілі зняць кліп на акцыях пратэсту ў Менску. Гаворка пра песню «Правілы». Ролік набраў больш за 1 млн праглядаў на YouTube, цяпер ён выдалены.

Кадр кліпу «Правілы». Крыніца: NIZKIZ / YouTube

Музыкаў затрымлівалі сілавікі ў поўным рыштунку з крыкамі: «На зямлю, рукі за спіну!» Амапаўцы схапілі лідара гурта Аляксандра Ілліна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна.

Музыкаў прымусілі зняць відэа, у якім яны кажуць, што папулярнасцю «Nizkiz» скарысталіся і папрасілі зняць кліп на акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе. Вынікам той працы стаўся пранізлівы ролік на песню «Правілы». Відэа набрала больш за 1 млн праглядаў на YouTube, цяпер яно выдаленае.

Прапагандысты сцвярджаюць, што «пасля падзеяў 2020 года музыкі пакінулі Беларусь і вось пастанавілі вярнуцца», аднак гэтую інфармацыю зняпраўдзілі праваабаронцы.

«Удзельнікі гурта «Nizkiz» не з’язджалі з Беларусі пасля 2020 года. Яны працягвалі жыць у Беларусі, часам выязджаючы ў іншыя краіны на канцэрты, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму», – паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

У чым фармальна абвінавачваюць удзельнікаў «Nizkiz», пакуль невядома.

Гэта не першы выпадак пераследу музыкаў у Беларусі. Раней сілавікі затрымлівалі ўдзельнікаў гурта «Litesound», якія рэпрэзентавалі нашую краіну на «Еўрабачанні», дыджэя Аляксандра Багданава (Papa Bo), спявачку Мерыем Герасіменку, музыкаў з гуртоў «Irdorath» і «Tor Band».

Агляд
Што мы слухалі ў 2023 годзе: эмігранты, палітвязні, блэк-мэтал, святло і надзея
2024.01.02 12:00

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў