Кіраўнік ГУР: Лукашэнка зробіць усё, каб Беларусь не ўступіла ў вайну


Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў лічыць, што Аляксандр Лукашэнка не збіраецца ўступаць у вайну супраць Украіны.

Паводле Кірыла Буданава, падчас перамоваў у Сочы расейскае кіраўніцтва намагалася дамагчыся ад Лукашэнкі ўступлення ў вайну ў пэўным «фармаце» (ён не ўдакладніў, у якім). Паводле кіраўніка ГУР, Лукашэнка ўхіляецца ад гэтага: не адмаўляецца і не пагаджаецца, але «робіць насамрэч усё, каб гэтага не адбылося».

«Ён баіцца гэтага. Ён зробіць усё, каб Беларусь [у вайну] не ўступіла», – заявіў Буданаў у інтэрв’ю ўкраінскай журналістцы Наталлі Масейчук.

Буданаў падкрэсліў, што пакуль у Беларусі няма 20 тысяч расейскіх вайскоўцаў, пра якіх раней паведамлялася. «Іх там няма. Калі будзе падрыхтоўка да такога працэсу, мы пра гэта будзем ведаць і будзем прымаць адпаведныя захады», – заявіў ён.

На думку Буданава, Беларусь цяпер у значнай ступені залежыць ад пазіцыі Кітаю. «У бліжэйшы час яны Расею перастануць пытацца пра нешта… Кітай – у адрозненне ад Расеі – насамрэч уплывовая зараз дзяржава. Расея – гэта выключна залежная тэрыторыя, не больш», – заявіў ён.

Аналітыка
«Робяць тое самае, што рабілі ў студзені і лютым». Да чаго рыхтуецца Беларуская чыгунка?
2022.09.28 20:36

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў