Кіроўцы папрасілі ДАІ дазволіць танаванае шкло або фіранкі, каб дзецям не было горача. І атрымалі «сухі» адказ


Тры тысячы чалавек падпісалі зварот з просьбаю дазволіць танаванне шкла на задніх дзвярах аўто. Але УДАІ МУС, куды накіравалі петыцыю, засталося непахісным праціўнікам танавання.

«Летам у спякоту або калі ў салоне маленькія дзеці, адсутнасць танавання прыводзіць да нязручнасцяў. Згодна з Тэхнічным рэгламентам Мытнага саюзу танаванне задняга шкла аўтамабіляў не забаронена, забарона прадугледжваюць толькі ПДР, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, у Расеі можна спакойна танаваць бакавое шкло ззаду і задняе шкло. Просім дазволіць танаванне плёнкай або выкарыстанне фіранак на шкле задніх дзвярэй аўто», – гаворыцца ў звароце.

У адказе намесніка кіраўніка УДАІ МУС Аляксандра Цэгельніка гаворыцца, што «падставаў для ўнясення прапанаваных зменаў ня знойдзена».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў