Каронавірус ў свеце і Беларусі. Галоўнае


Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum


Не маеце часу кожную гадзіну сачыць за стужкай навінаў? «Белсату» блізкія вашыя справы. Таму штодня адмыслова для вас мы збіраем усё самае важнае пра сітуацыю з каронавірусам у Беларусі і свеце ў адным артыкуле-падсумаванні. І заклікаем, клапаціцеся пра сваё здароўе і сваіх блізкіх.

Па стане на 22:00 26 сакавіка ў свеце ад каронавірусу памерлі 23 067 асобаў. Каронавірус выявілі ў 175 краінаў свету. Агулам колькасць інфікаваных складае 511 603.

У Беларусі, паводле афіцыйнай інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, выявілі 86 выпадкаў заражэння на каронавірус.

26 сакавіка стала вядома, што ўрад Беларусі прыняў рашэнне адправіць на каранцін усіх, хто прыбыў з краінаў, дзе былі зарэгістраваныя выпадкі COVID-19.

Hавiны
Урад Беларусі загадаў адправіць на каранцін усіх, хто прыехаў з-за мяжы
2020.03.26 14:24

На дадзены момант 2,6 млрд чалавек (чвэрць насельніцтва планеты) трапіла на каранцін у звязку з пандэміяй COVID-19.

З 27 сакавіка Украіна цалкам закрывае свае межы.

Hавiны
Украіна закрывае межы на замок. Не ўедуць нават украінцы
2020.03.26 20:32

А ўрад Расеі пастанавіў спыніць авіязлучэнне з усімі краінамі свету. Абмежаванне ўводзіцца з 27 сакавіка, паведамляе прэсавая служба ўраду РФ.

Hавiны
Расея спыняе ўсе авіяпералёты
2020.03.26 08:32

Сталіца РФ таксама ўводзіць абмежаванні. Мэр Масквы на тыдзень закрыў кавярні, крамы і паркі.

Hавiны
«Яндекс» будзе бясплатна вазіць расейскіх лекараў і тэсты на каронавірус
2020.03.26 16:20

 

25 сакавіка

Па стане на раніцу 25 сакавіка колькасць заражэнняў на каронавірус у свеце дасягнула 422 915. Вірус забраў жыцці 18 915 чалавек. Пры гэтым, як сведчыць Даследчы цэнтр сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэту Джонса Хопкінса (ЗША), медыкі вылечылі 108 573 чалавек.

Hавiны
У свеце больш за 400 тысячаў інфікаваных на каронавірус і больш за 18 тысячаў смяротных выпадкаў
2020.03.25 06:32

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у Беларусі па стане на 25 сакавіка выявілі 86 выпадкаў заражэння на каронавірус. Яшчэ ў дачыненні да двух пацыентаў праводзіцца дадатковае правяранне, паколькі вынікі тэстаў неадназначныя. Ужо выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медычны кантроль і лячэнне 57 пацыентаў.

Пазней стала вядома, што ў дзвюх пацыентак з Гомельскай вобласці – з Жыткавічы і Гомля – пасля дадатковага правярання больш няма каронавіруснай інфекцыі.

 

Hавiны
У Беларусі 86 выпадкаў заражэнняў на каронавірус, яшчэ два выпадкі ўдакладняюць
2020.03.25 10:13

24 сакавіка

Па стане на 24 сакавіка, паводле звестак Універсітэту Джонса Хопкінса (JHU), у свеце пацверджана 409 014 выпадкаў інфікавання каронавірусам. Інфекцыя забрала жыцці 18 246 чалавек, пры гэтым вылечыліся 106 593 чалавек.

Колькасць інфікаваных у Беларусі, паводле афіцыйных звестак, не змянілася. Мінздароўя пацвердзіла 81 выпадак заражэння каронавірусам.

Hавiны
Лукашэнка «катэгарычна» забараніў медычныя мерапрыемствы ў сваім Палацы
2020.03.24 20:52

Праз каранцін і адмену авірэйсаў некалькі дзясяткаў беларускіх турыстаў не могуць выехаць з Індыі. Калі ўсё будзе добра, то 26 сакавіка за імі прыляціць расейскі лятак.

Hавiны
Кінатэатры прыдумалі, як не згубіць кліентаў праз каронавірус
2020.03.24 13:08

У кітайскай правінцыі Хубэй, дзе былі зафіксаваныя першыя выпадкі каронавіруса Covid-19, аслабляюць абмежаванні на ўезд і выезд, уведзеныя для барацьбы з распаўсюджваннем інфекцыі. З 25 сакавіка жыхары правінцыі змогуць перамяшчацца пры наяўнасці ў іх дакументаў, якія пацвярджаюць стан здароўя.

У суседняй Польшчы ўрад абвесціў пра чарговыя абмежаванні ў сувязі з эпідэміяй каронавірусу. Улады ўвялі абмежаванні на перамяшчэнні.

Абноўлена
Больш за дзве асобы не збірацца. Польшча прымае радыкальныя захады
2020.03.24 14:24
Беларускі ж урад да 31 сакавіка будзе думаць, як дапамагчы беларускаму бізнесу і прадпрыемствам, якія церпяць страты праз пандэмію каронавіруса ў свеце.
Стужка навінаў