Лукашэнка «катэгарычна» забараніў медычныя мерапрыемствы ў сваім Палацы


Аляксандр Лукашэнка не носіць маску, вітаецца за руку, карыстаецца мылам, а ягоны рабочы графік не памяняла нават пандэмія каронавіруса.

Пра асаблівасці гігіены ў Палацы Незалежнасці журналісту svaboda.org распавяла Наталля Эйсмант, кіраўніца прэс-службы кіраўніка Беларусі.

«Прэзідэнт як вітаўся за руку, так і вітаецца. Вы можаце і самі гэта ўбачыць – толькі ўключыце тэлевізар, – сказала Эйсмант у размове з svaboda.org. – Рабочы графік таксама будуецца па тых жа прынцыпам, што і раней. Напрыклад, у пятніцу часцей за ўсё ў працоўным раскладзе прэзідэнта выязное мерапрыемства».

Адзінае, на што паўплывала пандэмія – графік замежных паездак. Па просьбе Латвіі візіт кіраўніка Беларусі ў гэтую краіну адмянілі. А таксама ў Палацы сталі часцей мыць рукі.

Hавiны
Чарговую падзею з удзелам Лукашэнкі перанеслі
2020.03.16 10:51

«Усе госці Палаца Незалежнасці ведаюць, што рукі трэба мыць. Мыюць і перад сустрэчай з прэзідэнтам. Мы, вядома, таксама гэта робім – нашмат часцей, чымся раней. Мые рукі і прэзідэнт. Праводзіць іншыя спецыяльныя медычныя мерапрыемствы ў Палацы Незалежнасці кіраўнік дзяржавы катэгарычна забараніў», – патлумачыла Эйсмант.

Кіраўнік Беларусі не лічыць каронавірус пагрозаю і мяркуе, што вакол COVID-19 разгарнуўся «псіхоз», а цывілізаваны свет з’ехаў з глузду.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў