Кінатэатры прыдумалі, як не згубіць кліентаў праз каронавірус

Менскія кінатэатры падчас каронавіруса і самаізаляцыі знайшлі спосаб захаваць кліентаў і пры гэтым не даць ім заразіцца.

Гэтак, у дзяржаўнай сетцы «КіноМенску» для мінімізацыі кантакту паміж гледачамі ўвялі вольныя шэрагі ў залах. Таксама павялічаны інтэрвал паміж сеансамі, каб рабіць ветранне кіназалаў і апрацаваць крэслы адмысловымі сродкамі. У холах кінатэатраў прапануюць антысептыкі.

На падобныя захады пайшлі і ў сетцы «Silver Screen». Тут, як распавяла ў Facebook дырэктарка рэпертуару Настасся Арлоўская, скарацілі колькасць сеансаў і павялічылі час паміж імі, каб апрацаваць крэслы пасля сеансаў антысептыкамі. Месцы ў залах прадаюць так, каб паміж гледачамі былі вольныя крэслы.

Расстаноўка крэслаў у «Silver Screen». Фота: facebook.com/remirada

Таксама апрацоўцы антысептыкамі падвяргаюцца ручкі дзвярэй, усе магчымыя паверхні ў холах і кавярні. У бліжэйшыя дні плануецца пачаць пакідаць на крэслах антысептыкі ў цюбіках. Ужо павялічаны паветраабмен і арганізаваныя кропкі з санітайзерамі, уборка праходзіць з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў. Таксама забаронены выхад на працу працаўнікоў, якія вярнуліся з замежных паездак менш чым 14 дзён таму ці маюць сімптомы захворвання.

Беларусы стварылі мапу самаізаляцыі. Яна лічыць, колькі людзей засталося дома праз каронавірус

Таксама шахматную рассадку ўвялі ў «Falcon Club» і «АртКінатэатры». Тыя, хто прыходзіць парамі ці сям’ёй, могуць набыць суседнія месцы, піша TUT.by.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны