Расея спыняе ўсе авіяпералёты


Урад Расеі пастанавіў спыніць авіязлучэнне з усімі краінамі свету. Абмежаванне ўводзіцца з 27 сакавіка, паведамляе прэсавая служба ўраду РФ.

Па выніках паседжання каардынацыйнай рады па барацьбе з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі, урад Расеі ўводзіць шэраг абмежаванняў. Гэтак, з 27 сакавіка 2020 года ў краіне спыняюцца ўсе рэгулярныя і чартарныя авіязносіны. Выключэнне дазваляецца толькі ў выпадку вяртання расейскіх грамадзянаў з замежных краінаў. Пры гэтым па вяртанні расейцам рэкамендавана прайсці каранцін.

Яшчэ адной захадай, якая ўводзіцца з 27 сакавіка, з’яўляецца патрабаванне пераводу на дыстанцыйную працу чыноўнікаў па ўсёй краіне.

У Расеі таксама адмяняюцца ўсе масавыя мерапрыемствы. Грамадзянам рэкамендуюць не наведваць кавярні і рэстарацыі, кінатэатры і іншыя забаўляльныя ўстановы.

Hавiны
У свеце больш за 20 тысячаў ахвяраў каронавірусу
2020.03.26 07:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў