У свеце больш за 400 тысячаў інфікаваных на каронавірус і больш за 18 тысячаў смяротных выпадкаў


У свеце зафіксавана 422 915 інфікаваных на каронавірус. Памерлі ад інфекцыі 18 915 асобаў, такія звесткі па стане на раніцу 25 сакавіка прыводзіць онлайн-маніторынг Даследчага цэнтру сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэту Джонса Хопкінса (ЗША).

Найбольшая колькасць ахвяраў каронавірусу зафіксаваная ў Італіі. Тут медыкі канстатуюць 6 820 смяротных выпадкаў. Колькасць заражэнняў у гэтай краіне набліжаецца да 70 тысячаў. Больш за 55 тысячаў заражэнняў зафіксавана ў ЗША. Пакуль найбольшая колькасць заражэнняў у Кітаі – 81 591 выпадак.

Агулам колькасць заражэнняў на каронавірус у свеце дасягнула 422 915. Вірус забраў жыцці 18 915 чалавек. Пры гэтым, як сведчыць Даследчы цэнтр сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэту Джонса Хопкінса (ЗША), медыкі вылечылі 108 573 чалавек. Такія звесткі агучваюцца па стане на раніцу 25 сакавіка.

У Беларусі афіцыйна 81 выпадак каронавіруснай інфекцыі. Выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 22 пацыента, яшчэ 59 знаходзяцца пад медычным кантролем і на лячэнні. Самому старэйшаму інфікаванаму 78 гадоў, самаму маленькаму – тры гады. Пры гэтым афіцыйныя звесткі Мінаховы здароўя агучвала апошні раз 23 сакавіка.

Hавiны
Лекара з Горадні, які пісаў зварот Лукашэнку, забрала хуткая
2020.03.24 18:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў