Лекара з Горадні, які пісаў зварот Лукашэнку, забрала хуткая


Як стала вядома «Белсату», Алеся Лобана зараз спрабуюць пакласці ў інфекцыйны шпіталь.

Алеся Лобана – лекара, які прыехаў з Нідэрландаў у Горадню 17 сакавіка – забрала хуткая дапамога. Спадар Лобан паспеў патэлефанаваць журналістам і распавесці, што яго вязуць у інфекцыйны шпіталь у машыне хуткай дапамогу. Сам Алесь Лобан кажа, што хуткую дапамогу не выклікаў, ні на што не скардзіўся.

«Быцам бы тэмература 37,1 і з горлам непарадак, – кажа Лобан пра прычыну сваёй шпіталізацыі. Пра тое, што лекары плануюць рабіць далей, яны не кажуць.

Як было вядома нашым журналістам раней, Алеся Лобана па тэлефоне папярэдзілі лекары пра каранцін – маўляў, ён прыехаў з Нідэрландаў і зараз мусіць заставацца ўдома.

Нагадаем, раней Алесь Лобан апублікаваў зварот да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем закрыць межы Беларусі з-за распаўсюду каронавірусу.

Дзіяна Раткевіч Belsat.eu

Стужка навінаў