У Беларусі 86 выпадкаў заражэнняў на каронавірус, яшчэ два выпадкі ўдакладняюць


Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў Беларусі па стане на 25 сакавіка выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік, паведамляе прэсавая служба ведамства.

Медыкі ў нашай краіне правялі каля 23 тысячаў тэстаў на COVID-19. Станоўчыя вынікі атрымалі ў 86 выпадках. Яшчэ ў дачыненні да двух пацыентаў праводзіцца дадатковае правяранне, паколькі вынікі тэстаў неадназначныя.

Паводле Мінаховы здароўя, па стане на 25 сакавіка ўжо выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медычны кантроль і лячэнне 57 пацыентаў.

Hавiны
У свеце больш за 400 тысячаў інфікаваных на каронавірус і больш за 18 тысячаў смяротных выпадкаў
2020.03.25 06:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў