Амаль 500 вагонаў з расейскім газам могуць выбухнуць у Польшчы з-за санкцый


Амаль 500 вагонаў з прыродным газам могуць падарвацца ў Польшчы з-за санкцый, накладзеных на Novatek Green Energy, «дачку» расейскага Novatek, паведамляе прэс-служба кампаніі. Novatek заклікалі як мага хутчэй даставіць цыстэрны ў перагрузачныя тэрміналы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: moldovagaz / Facebook

«Паўстала рэальная небяспека з-за пазбаўлення кампаніі кантролю і немагчымасцю далейшага транспартавання і разгрузкі каля 500 чыгуначных вагонаў, запоўненых газам, якія законна ўехалі на тэрыторыю Польшчы», – адзначаюць у заяве Novatek Green Energy.

Novatek папярэджваюць, што ў выпадку калі вагоны будуць і далей прастойваць на шляхах, то пасля пацяплення тэмпература і ціск унутры цыстэрнаў могуць павысіцца, што пагражае выбухам газу. У прэс-службе кампанія заявіла, што вагоны трэба аператыўна адправіць на пагрузачныя тэрміналы, аднак праз санкцыі Novatek Green Energy не можа гэтага зрабіць.

Абноўлена
Польшча ўвяла санкцыі супраць уладаў Беларусі і Расеі
2022.04.26 12:28

Нагадаем, Novatek у ліку іншых кампаній патрапіў пад нацыянальныя санкцыі Польшчы, якія ўступілі ў сілу 26 красавіка. Усяго ў санкцыйным спісе 15 бізнесменаў і 35 прадпрыемстваў з Беларусі і Расеі. У адказ Расея датэрмінова спыніла пастаўкі газе ў Польшчу і Балгарыю.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў