Палітзняволеная Марыя Калеснікава ў рэанімацыі


Палітзняволеная Марыя Калеснікава ў рэанімацыі. Першапачаткова прычыны былі не вядомыя. Пазней адвакат высветліў, што ёй зрабілі хірургічную аперацыю. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал «Виктор Бабарико». 

Марыя Калеснікава, прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі, на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з жыхарамі Барысава. 23 ліпеня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«Маша Калеснікава ў рэанімацыі! Прычына – невядомая», – гаворыцца ў паведамленні.

Што вядома на дадзены момант пра стан Марыі Калеснікавай:

  • Марыя знаходзіцца ў шпіталі хуткай дапамогі ў Гомелі ў рэанімацыйным аддзяленні. Гэтую інфармацыю пацвердзілі адвакату ў бальніцы.
  • Брыгада хуткай даставіла Марыю 28 лістапада, шпіталізавалі яе ў першае хірургічнае аддзяленне і перавялі ў рэанімацыю.
  • Адваката Марыі 29 лістапада ў трэці раз запар не дапусцілі да Марыі ў калоніі. Чаму? Патлумачылі гэта тым, што няма заявы ад яе.

Паводле апошняй інфармацыі, Калеснікавую прывезлі ў шпіталь з хірургічнай паталогіяй і 28 лістапада зрабілі аперацыю. Цяпер яна ў стабільна цяжкім стане з паляпшэннем. Заўтра, 30 лістапада, Марыю павінны перавесці ў хірургічнае аддзяленне.

Раней стала вядома аб тым, што Калеснікава знаходіцца ў штрафным ізалятары. Праўда, не было інфармацыі аб тым, з якога дня і на які тэрмін яе туды змясцілі. У адміністрацыі калоніі пра шпіталізацыю нічога не сказалі.

«Абаронца Калеснікавай Уладзімір Пыльчанка ў скаргах на адмову ў допуску да Марыі ў пракуратуру і УДВП паказваў аб сваіх асцярогах за стан яе здароўя. Ніякай рэакцыі на скаргі і звароты ад праваахоўных органаў не было. Што ж, вось і вынік гэтай бяздзейнасці: Маша шпіталізавана», – гаворыцца ў паведамленні.

Агляд
Калеснікава і Статкевіч – у ШІЗА, Шумчанка на соднях, кантрактнікам пагражаюць за рэпосты. Хроніка рэпрэсіяў 22 лістапада
2022.11.22 22:58

24 красавіка палітзняволенай, сябры штабу Віктара Бабарыкі і Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай споўнілася 40 гадоў.

Марыю Калеснікаву абвінавацілі паводле трох артыкулаў: «Змова з мэтаю захопу ўлады», «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і «Публічныя заклікі да дзеянняў, што пагражаюць нацыянальнай бяспецы». Менскі абласны суд прызнаў яе вінаватай і прысудзіў Калеснікавай 11 гадоў пазбаўлення волі.

Артыкулы
Марыі Калеснікавай спаўняецца 40 гадоў. Свой юбілей яна сустракае за кратамі
2022.04.24 09:52

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў