У Кіеве падчас трохбаковай сустрэчы абмеркавалі стан беларуска-ўкраінскіх стасункаў


У Кіеве прайшла трохбаковая сустрэча для абмеркавання стану беларуска-ўкраінскіх стасункаў. У падзеі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Аб’яднанага кабінету, Офісу Святланы Ціханоўскай, палка імя Каліноўскага, а таксама дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны і парламентарыі 20 краін ЕЗ. Пра гэта распавёў намеснік кіраўніцы Абʼяднанага кабінету Валер Кавалеўскі.

«Мы абмяркоўвалі стан нашых адносінаў, праблемы, перспектывы і крокі, якія мусім зрабіць, каб дасягнуць гэтых перспектываў. Вельмі важна і каштоўна, што ў нас была, як і заўсёды, адкрытая размова – і мы гатовыя з павагай ставіцца да ўсіх меркаванняў, у тым ліку і крытычных», – сказаў Валер Кавалеўскі.

Якія канкрэтныя рашэнні былі прынятыя і якія ініцыятывы што да стасункаў з Украінай былі агучаныя падчас сустрэчы, прадстаўнік Абʼяднанага кабінету не паведамляе.

На думку Валера Кавалеўскага, такія сустрэчы дазваляюць «выбудаваць узаемны давер, пазначыць новыя кірункі і ідэі, якія дапамогуць дасягнуць нашай агульнай мэты – вызвалення нашых краін, каб яны сталі сапраўды дэмакратычнымі, вольнымі і еўрапейскімі».

Валер Кавалеўскі, прадстаўнік Абʼяднанага кабінету у міжнародных справах, перабывае ва Украіне з працоўным візітам. Разам з ім у Кіеве працуе дарадца Святланы Ціханоўскай у парламенцкай супрацы і пытаннях канстытуцыйнай рэформы Анатоль Лябедзька і кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько.

Агляд
Уладзімір Зяленскі: Асноўная задача Крымскай платформы – падрыхтоўка дэакупацыі Крыму
2023.08.23 21:32

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў