Міністр абароны Ізраілю распавёў, колькі часу зойме наземная аперацыя ў сектары Газа


Міністр абароны Ёаў Галянт заявіў, што наземны наступ Ізраілю ў сектары Газа можа доўжыцца тры месяцы. Пра гэта паведамляе «The Times of Israel».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дым падымаецца над паўночнай часткай сектару Газа пасля ізраільскага ўдару на фоне баёў, якія працягваюцца паміж Ізраілем і палестынскай групоўкай «Хамас». Сдэрот, Ізраіль. 23 кастрычніка 2023 года.
Фота: Jack Guez / AFP / East News

«Гэта павінен быць апошні [наземны] манеўр у Газе па той простай прычыне, што пасля яго не будзе «Хамасу». Гэта зойме месяц, два месяцы, тры, але ў рэшце рэшт «Хамасу» не стане», – адзначыў міністр.

«Перш чым праціўнік сустрэнецца з бранятэхнікай і пяхотай, ён сустрэнецца з бомбамі вайскова-паветраных сілаў», – працягвае ён.

«У мяне склалася ўражанне, што вы ведаеце, як зрабіць гэта смяротна, дакладна і вельмі якасна, як гэта было даказана да гэтага часу», – дадаў Галянт, звяртаючыся да афіцэраў каманднага цэнтру ВПС.

Аб’ектыў
Наземная аперацыя Ізраілю ў сектары Газа можа пачацца неўзабаве
2023.10.19 22:29

Нагадаем, 7 кастрычніка баевікі «Хамас» правялі беспрэцэдэнтную атаку на Ізраіль, у выніку якой былі забітыя каля 1400 чалавек і ўзятыя ў закладнікі больш за 200 чалавек. Неўзабаве пасля нападу тэрарыстаў прэм’ер-міністр Бэньямін Нэтаньягу заявіў, што плануе цалкам знішчыць «Хамас», і анансаваў наземную аперацыю ў сектары Газа. Каля межаў сектару Газа былі сканцэнтраваныя дзясяткі тысяч ізраільскіх вайскоўцаў.

Дата пачатку наземнай аперацыі застаецца невядомай. Пакуль Ізраіль працягвае наносіць паветраныя ўдары па інфраструктуры «Хамас».

Hавiны
«Bloomberg»: ЗША і ЕЗ угаворваюць Ізраіль адкласці наземную аперацыю ў Газе з увагі на закладнікаў
2023.10.21 10:53

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў