Пуцін у расейскім штабе родаў войскаў заслухаў прапановы па ходзе «спецаперацыі»


Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін 17 снежня выслухаў прапановы абʼяднаным штабе родаў войскаў, што далей рабіць са «спецаперацыяй» ва Украіне. Аб гэтым паведамляе «РИА Новости». Нагадаем, расейскія войскі ўварваліся ва Украіну 24 лютага 2022 года, амаль 10 месяцаў таму.

Паводле «РИА Новости», 17 снежня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на нарадзе ў штабе родаў войскаў, задзейнічаных у «спецаперацыі на Украіне» і выказаў гатовасць выслухаць прапановы па бліжэйшых і сярэднетэрміновым дзеяннях.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Пуцін азнаёміўся з працай абʼяднанага штабу родаў войскаў, задзейнічаных у спецаперацыі. Ён на працягу ўсёй пятніцы працаваў у штабе, заслухаў даклад аб ходзе спецаперацыі, а таксама правёў нараду і асобныя сустрэчы з камандуючымі.

Hавiны
Генштаб ЗСУ: за суткі 16 снежня расейскія войскі выпусцілі па Украіне 98 ракет
2022.12.17 10:55

Нагадаем, 16 снежня Расея здзейсніла чарговы масавы абстрэл Украіны і яе крытычнай інфраструктуры. За суткі расейскія войскі выпусцілі па Украіне 98 ракет і здзейснілі больш за 65 абстрэлаў з РСЗА (ракетных сістэм залпавага агню). Ад абстрэлу загінулі 4  чалавекі ў Крывым Рогу, у тым ліку хлопчык ва ўзросце 1,5 гадоў.

Тым часам, на 19 снежня запланаваны першы пасля перапынку ў 3,5 гады візіт Уладзіміра Пуціна ў Менск да Аляксандра Лукашэнкі, падчас якога хаўруснікі плануюць абмеркаваць, па адзнацы Лукашэнкі, «стратэгічныя пытанні» у вайсковым супрацоўніцтве і ў галіне эканомікі.

Расейскае ўварванне ва Украіну пачалося 24 лютага, амаль 10 месяцаў таму.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў