У Баранавічах затрымалі журналістку «Intex-press»


Супрацоўніца ТАА «Выдавецкі дом Інтэкс-прэс» затрыманая на 72 гадзіны, паведамляе «Intex-press». Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

Напярэдадні ў «Выдавецкі дом Інтэкс-прэс» прыйшлі сілавікі: яны забралі сістэмныя блокі, фотаапарат, ноўтбукі, уключаючы асабістыя ноўтбукі журналістаў, а таксама камп’ютарную тэхніку бухгалтэрыі і рэкламнага аддзелу.

Карэспандэнтку, якая размаўляла з гараджанамі на вуліцах Баранавічаў, выклікалі на 10.00 16 лютага ў ГАУС. У канцы дня калегі высветлілі ў міліцыі, што журналістка была затрыманая на 72 гадзіны. За што – невядома.

Імя журналісткі рэдакцыя пакуль не называе.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў