Уладзімір Зяленскі заявіў, што пагрозы ўварвання з Беларусі няма


Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 14 ліпеня ў сваім тэлеграм-канале апублікаваў допіс пра тое, што абмяркоўвалі на чарговым паседжанні стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pivnichniy.kordon / Facebook

Сярод іншага ў посце звяртаецца ўвага на тое, што пагрозы ўварвання ва Украіну з боку Беларусі няма.

«З улікам звестак выведкі ды ўжытых захадаў пагроза ўварвання з Беларусі адсутнічае. Даклад начальніка ГУР Міністэрства абароны Буданава», – напісана ў посце.

Аднак перад гэтым стала вядома, што ўкраінскія вайскоўцы ўмацоўваюць паўднёвую мяжу з Беларуссю і за 10 дзён зрабілі 30 мінных палёў на мяжы.

Hавiны
Украіна за 10 дзён зрабіла 30 мінных палёў на мяжы з Беларуссю
2023.07.14 09:29

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў