«Буча – спецаперацыя англічанаў», «адчуванне, што санкцыяў няма». Што яшчэ сказаў Лукашэнка на касмадроме «Восточный»


12 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Уладзімірам Пуціным на тэрыторыі касмадрому «Восточный». Падчас візіту адбылася супольная прэсавая канферэнцыя, на якой Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў пра вайну ва Украіне, расправу з цывільным насельніцтвам у Бучы ды сітуацыю ў свеце. Мы паспрабавалі сабраць самыя гарачыя выказванні.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка на супольнай прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Пуціным у Маскве. Расея, 18 лютага 2022 года.
Фота: SPUTNIK / Reuters / Форум

Пра санкцыі ды эканамічную сітуацыю

«Вось вы гаворыце, санкцыі, а я Дзмітрыю (Рагозіну) гавару: «А санкцыяў няма! Што мы не зможам зрабіць сваймі рукамі? Што, мы дамы не зможам пабудаваць? Усё зробім, толькі трэба трошкі часу».

Пра татальнае падтрыманне Расеі

«Далёкі Усход – далёкі, але наш, хоць мы жывём у дзвюх дзяржавах. Мы, у адрозненне ад некаторых рэспублік, захавалі адзінства. Мы поўныя рашучасці ўмацаваць гэтае адзінства. Вы можаце разлічваць на беларусаў. Вы павінны быць пэўныя, што, як бы ні складвалася сітуацыя, мы заўжды будзем побач».

«Не трэба думаць, што Расея такая аграмадная, а Беларусь – меншая. Нам таксама ёсць што пакласці на чашу Расеі. Мы выстаім».

Пра паўтор халоднай вайны і дачыненні з Захадам

«Мы лічылі, што халодная вайна скончаная, старонку перагарнулі – і мы будзем жыць у новым цывілізаваным свеце, заснаваным на ўзаемапавазе і міжнародным праве. Захад так не думаў. Тады яны нас не знішчылі – пастанавілі паспрабаваць ізноў».

Таксама Лукашэнка дадаў, што «такіх складаных выпадкаў у дачыненнях з Захадам яшчэ не было».

Пра вайну і Бучу

«Калі б толькі з ваеннай аперацыяй Расея трошкі спазнілася, то па тэрыторыі Расеі мусілі нанесці знішчальны ўдар».

Пра эканамічныя ды ваенныя планы

Таксама Лукашэнка адзначыў, што мае планы далей працягваць супольную вайсковую ды эканамічную інтэграцыю з РФ. У тым ліку адзначыў, што збіраецца ўзяць удзел у будаўніцтве і развіцці касмадрому «Восточный».

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў