Памёр апошні кароль Грэцыі Канстантынас II


Былы і апошні кароль Грэцыі, а таксама алімпійскі чэмпіён 1960 года Канстантынас II памёр у веку 82 гадоў у прыватнай больніцы ў Афінах. Пра гэта паведаміла «Proto Tema».

Канстантынас II з жонкай у 2010 годзе.
Фота: Holger Motzkau / Wikipedia

Сем дзён былы манарх заставаўся ў крытычным стане ў шпіталі, змагаючыся за сваё жыццё. Адзначаецца, што незадоўга да гэтага ён перанёс інсульт.

Канстантынас II кіраваў Грэцыяй з 1964 да 1973 год, пакуль манархію не адмяніў на рэферэндуме рэжым «чорных палкоўнікаў». У 1974 годзе, пасля паўторнага рэферэндуму, кароль пайшоў у адстаўку. Апошнія гады ён жыў у Пэлёпонэсе і ў Афінах.

Канстантынас ІІ быў жанаты з сястрой дацкай каралевы Маргрэтэ ІІ. Сам ён – траюрадны брат брытанскага манарха Чарлза ІІІ, а ягоная сястра – маці іспанскага караля Фэліпэ VI. Былы грэцкі кароль належаў да адной дынастыі з каралямі Вялікай Брытаніі, Даніі і Нарвегіі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў