Украіна хоча эвакуяваць жыхароў акупаваных тэрыторыяў вакол ЗАЭС праз магчымую аварыю


Украіна папрасіла ў Расеі адкрыць гуманітарны калідор для жыхароў акупаваных тэрыторыяў вакол Запарожскай атамнай станцыі праз бесперапынныя абстрэлы, заявіла віцэ-прэм’ер, міністарка рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторыяў Ірына Вэрэшчук. Аднак адказу ад Масквы не атрымала.

Запарожская АЭС.
Фота: 24 канал

«Расейская дзяржава непасрэдна займаецца ядравым тэрарызмам. Гэта першы прэцэдэнт у гісторыі чалавецтва. Расейцы трымаюць у закладніках не толькі персанал станцыі. У закладніках і жыхары часова акупаваных тэрыторыяў, прылеглых да ЗАЭС. Дзясяткі тысяч людзей», – заявіла Вэрэшчук.

Таксама Ірына Вэрэшчук звярнулася да жыхароў часова акупаваных тэрыторыяў пры станцыі:

«Эвакуюйцеся! Знайдзіце спосаб перабрацца на падкантрольную тэрыторыю. Мы вас чакаем і дапаможам», – заявіла міністарка рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторыяў Украіны.

Міністэрства рэінтэграцыі Украіны запытала ў Расеі гуманітарны калідор для эвакуацыі цывільнага насельніцтва, якое пражывае побач з атамнай электрастанцыяй. Але ў адказ не атрымала нічога.

Hавiны
МАгАтЭ апублікавала справаздачу па выніках місіі на Запарожскую АЭС. Да якіх высноваў прыйшлі эксперты
2022.09.06 20:47

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў