Каля Менску затрымалі групу мігрантаў. Яны збіраліся ў Латвію


У Менскім раёне затрымалі групу мігрантаў з Індыі, якія нелегальна былі ў Беларусі і планавалі трапіць у Латвію. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Затрыманне мігрантаў з Індыі каля Менску. Здымак з відэа: pressmvd / Telegram

Затрымлівалі мігрантаў АМАП і супрацоўнікі абласнога ўпраўлення грамадзянства і міграцыі.

Як паведамілі ў прэс-службе МУС, у прыватным доме ў Калодзішчах каля Менску, які належыць грамадзянцы Беларусі, жылі 40 замежнікаў. У Беларусь яны трапілі з Расеі наземным транспартам, беларускіх візаў не мелі. Збіраліся ў Латвію.

Трэба адзначыць, што цяпер латвійская мяжа найменш абароненая ў параўнанні з іншымі межамі Еўразвязу, якія суседнічаюць з Беларуссю. Гэтак, Польшча пабудавала плот яшчэ ў 2022 годзе, а Літва цяпер працягвае будоўлю. Латвія пакуль ж не пабудавала памежнай агароджы.

Затрыманне мігрантаў з Індыі каля Менску. Здымак з відэа: pressmvd / Telegram
Затрыманне мігрантаў з Індыі каля Менску. Здымак з відэа: pressmvd / Telegram

«Нелегалы прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці, прынятыя рашэнні аб прымусовым выправаджэнні іх з краіны. Затрыманыя для высвятлення асобы 14 чалавек, якія не мелі дакументаў. Трывае высвятляецца арганізатар каналу незаконнай міграцыі», – гаворыцца ў паведамленні МУС.

У ліпені міліцыя ўжо затрымлівала ў Калодзішчах чатыры групы замежнікаў: 32 чалавекі з Афганістану, Індыі і Бангладэшу. Яны таксама прыбылі з Расеі і не мелі беларускіх візаў. Далей мігранты збіраліся нелегальна трапіць у Польшчу.

Hавiны
Польскі генерал заявіў, што ў беларускіх сілавікоў узніклі праблемы з мігрантамі
2023.09.01 12:45

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў