Польскі генерал заявіў, што ў беларускіх сілавікоў узніклі праблемы з мігрантамі


У беларускіх сілавікоў узніклі праблемы пасля ўзмацнення польскай прысутнасці на мяжы. Пра гэта РАР распавёў камандуючы аператыўнай групай «Падляшша» брыгадны генерал Аркад’юш Мікалайчык.

Польскія памежнікі і паліцыя на мяжы з Беларуссю.
Фота: podlaska Policja / Twitter

Брыгадны генерал адзначыў, што польскія сілы канцэнтруюцца на ўдасканаленні сувязі і сістэмы кіравання на мяжы, павышаюць узровень манеўранасці.

«Мы лепш чытаем сітуацыю, хутчэй робім высновы і адэкватна рэагуем», – сказаў Аркад’юш Мікалайчык.

А вось з беларускага боку мяжы, паводле яго, праблемы выраслі.

«Мы бачым, што прадстаўнікі службаў у масках вядуць выведку са сваёй тэрыторыі. Яны за намі назіраюць», – адзначыў ён.

Таксама польскі вайсковец распавёў пра цяжкасці з перапраўкаю мігрантаў.

«Відаць, што яны цяпер пад вялікім ціскам, і немагчымасць пераправіць мігрантаў праз нашую мяжу азначае, што ў іх ёсць праблемы не толькі з кіраваннем гэтай аперацыяй, але і з кіраваннем людзьмі, якіх яны сабралі на сваім баку. Яны гоняць мігрантаў да самай мяжы ў прынцыпе на ўсёй яе працягласці», – заявіў Мікалайчык.

Што датычыць вагнэраўцаў, то, падкрэсліў ён, пагроза з іхнага боку захоўваецца, таму польскія службы павінны быць вельмі пільнымі і гатовымі да любых варыянтаў.

Hавiны
Польшча назвала ўмовы, пры якіх гатовая адкрыць пункты пропуску на польска-беларускай мяжы
2023.08.30 11:00

Польшча можа адкрыць памежныя пункты на мяжы з Беларуссю, але для гэтага трэба, каб рэжым Лукашэнкі пайшоў на саступкі і выканаў пэўныя ўмовы.

«Я спадзяюся, што [рэжым. – Заўв. belsat.eu] стане мякчэйшым у шмат якіх вымярэннях, не толькі ў міграцыйнай палітыцы, але і ў гульні цягліцамі. Не трэба, каб за нашай мяжой стаяла група злачынцаў, якую ўтрымлівае Лукашэнка, Група Вагнэра ці частка яе, гатовая на ўсё. Гэта людзі з баявым досведам, з досведам забойстваў. Мы чакаем, што Лукашэнка пазбавіцца ад гэтых людзей», – адзначыў намеснік міністра МУС Польшчы Мацей Вонсік.

Дзяржсакратар Савету Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч папракнуў суседнія заходнія краіны тым, што яны вытурваюць на тэрыторыю Беларусі сотні мігрантаў, і апраўдаўся за побыт наймітаў ПВК Вагнэра ў нашай краіне. Ён таксама заявіў, што Беларусь «ніколі не ўяўляла пагрозы для суседзяў».

Hавiны
«Гэта суцэльная хлусня». Вальфовіч пра мігрантаў і вагнэраўцаў у Беларусі
2023.08.29 17:23

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў