навіны

CNN: Трамп пастанавіў закрыць амаль 30 амбасадаў і консульстваў ЗША ў замежжы

Амбасада ЗША ў Парыжы, Францыя. 13 студзеня 2022 года. Фота ілюстрацыйнага характару. Крыніца: Chesnot/Getty Images
Амбасада ЗША ў Парыжы, Францыя. 13 студзеня 2022 года. Фота ілюстрацыйнага характару. Крыніца: Chesnot/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Траціна з іх месціцца ў Еўропе.

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп разглядае магчымасць закрыць амаль тры дзясяткі замежных амбасадаў і консульстваў, піша CNN са спасылкаю на атрыманы ўнутраны дакумент з адміністрацыі Трампа. Аднак пакуль няясна, ці ўхваліў гэтае рашэнне дзяржаўны сакратар Маркаў Руб'ёў.


У дакуменце рэкамендуецца закрыць 10 амбасадаў і 17 консульстваў. У іх лік уваходзяць пасольствы ў Мальце, Люксембурзе, Лесота, Рэспубліцы Конга, Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і Паўднёвым Судане. У спіс таксама ўваходзяць пяць консульстваў у Францыі, два ў Нямеччыне і два ў Босніі, у Паўднёвай Карэі.


Мяркуючы з дакументу, ЗША таксама плануюць скараціць сваю дыпламатычную прысутнасць у Самалі і Іраку ды «змяніць памеры» іншых дыпламатычных прадстаўніцтваў.


Пасля закрыцця функцыі закрытых амбасадаў прапануюць перадаць установам у суседніх краінах. Пры гэтым бальшыня консульстваў, якія прапануецца закрыць, не маюць вялікага штату работнікаў.


У сакавіку 2025 года ў NBC таксама паведамлялі, што ЗША таксама могуць закрыць прадстаўніцтва ў Ляйпцыгу, Гамбурзе і Дусэльдорфе ў Нямеччыне, у Бардо, Рэне, Ліёне і Страсбуры ў Францыі, у Фларэнцыя ў Італіі, Бэлу-Арызонці ў Бразіліі і Понце-Дэлгадзе ў Партугаліі.


Прапанаваныя змены адбываюцца на фоне глабальнага чаканага скарачэння дыпламатычнага апарату ЗША, бо на адміністрацыю Трампа цісне Дэпартамент эфектыўнасці ўраду разам з Іланам Маскам.


Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10