Gistoryi

«Амаль тры дзесяцігоддзі мы застаемся голасам справядлівасці». «Вясне» – 29 гадоў

Людзі трымаюць плакаты ў падтрымку затрыманых праваабаронцаў «Вясны» ў Кіеве, Украіна.
Людзі трымаюць плакаты ў падтрымку затрыманых праваабаронцаў «Вясны» ў Кіеве, Украіна. 17 верасня 2021 года. Фота: Белсат

29 гадоў таму, 26 красавіка 1996 года, была заснаваная найстарэйшая, самая буйная і вядомая праваабарончая арганізацыя Беларусі – праваабарончы цэнтр «Вясна». З нагоды дня народзінаў гутарым з юрыстам «Вясны» Паўлам Сапелкам – пра тое, як нават у выгнанні праваабаронцы дапамагаюць беларусам, і што вядома пра вясноўцаў за кратамі.