Войскі Расеі працягваюць атакаваць украінскія гарады і вёскі, спрабуючы зайсці ў новыя рэгіёны. Пры гэтым актыўным атакам падвяргаюцца і тэрытарыяльныя цэнтры камплектавання (ТЦК) – украінскія аналагі ваенкаматаў. ЗША тым часам абвясцілі пра аднаўленне паставак узбраення Кіеву.