навіны

У Беларусі працягнулі ліцэнзаванне на экспарт збожжа, на грэчку і сланечнік – знялі

Камбайны ўбіраюць збожжа. Фота: vitebsk.1prof.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: vitebsk.1prof.by
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі на шэсць месяцаў падоўжанае патрабаванне атрымліваць ліцэнзію на вываз з краіны збожжавых культураў. Адпаведная пастанова Савету Міністраў № 210 ад 11 красавіка «Аб ліцэнзаванні вывазу асобных відаў тавараў» была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 12 красавіка.

Рапс і рапсавы алей. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: vitbichi.by

Расследаванне: Беларусь прадае ў ЕЗ алей з рапсу з акупаваных тэрыторыяў Украіны

навіны

Патрабаванне ліцэнзавання падоўжанае на экспарт наступных культураў: жыта, пшаніца, сумесь жыта і пшаніцы, ячмень, авёс, кукуруза, трыцікале, іншыя злакі, драбнёнае і іншае апрацаванае зерне пшаніцы, жыта ды іншых злакаў, насенне рапсу (у тым ліку яравога).


Пастанова здымае ліцэнзаванне на вываз грэчкі, проса і насення сланечніку.


Разавую ліцэнзію выдае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з выканаўчымі камітэтамі – Менскім і абласнымі.


Падставамі для адмовы ад узгаднення вывазу тавараў могуць быць «неабходнасць задавальнення (забеспячэння) патрэбы ўнутранага рынку ў таварах, заяўленых да вывазу», і «інфармацыя пра тое, што зацікаўленая асоба не ёсць вытворцам тавараў».


Урад Беларусі забараніў вывозіць збожжавыя культуры з Беларусі 24 жніўня 2021 года. Забарона дзеяла да 24 сакавіка 2023 года, калі Савет Міністраў увёў абавязак атрымання разавых ліцэнзіяў на экспарт. З таго часу пастанова падаўжаецца.


Паводле ліцэнзіі з Беларусі таксама можна вывозіць бульбу. Ва ўрадзе патлумачылі: гэта дазволіць кантраляваць запасы бульбы і яе экспарт «у сувязі з ростам попыту і высокім коштам» гэтага тавару за мяжой.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10