навіны

Гомельскае выданне падлічыла, колькі беспілотнікаў заляцела ў Беларусь ад пачатку года

Беспілотнік тыпу «Шагэд».
Беспілотнік тыпу «Шагэд». Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Depositphotos
podpis źródła zdjęcia

Гомельскае медыя «Флагшток» сабрала даступную інфармацыю пра колькасць дронаў, што заляцелі ў нашую краіну за тры месяцы 2025 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 112.ua

«Беларускі Гаюн» спыніў працу, але беспілотнікі не спыніліся

навіны

Лічба зафіксаваных уварванняў БПЛА ў паветраную прастору Беларусі праз украінска-беларускую мяжу цягам студзеня – сакавіка 2025 года штомесяц змяншалася, зазначае выданне.

Найбольш перасячэнняў паветранай мяжы было зарэгістравана ў студзені – 94. Гэтая лічба была выведзеная яшчэ на падставе статыстыкі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн».

У лютым «Флагшток» браў звесткі ўкраінскіх маніторынгавых групаў «Ринда мониторить» і «Український Єнот». Паводле іх, у Беларусь заляцелі 25 дронаў.

У сакавіку колькасць беспілотнікаў у беларускім небе была найменшай – 15, згодна з інфармацыяй групы «Ринда мониторить».

У ваколіцах вёскі Зябраўка ўначы 27 лютага невядомы лётны апарат упаў на гаспадарчую пабудову і выбухнуў, знішчыўшы яе. Дакладныя каардынаты здарэння не паведамляліся, у зводках Міністэрства надзвычайных сітуацыяў пра яго не пісалі. Гук выбуху чулі на паўднёвых ускраінах Гомля каля 0:40. «Флагшток» выказваў здагадку, што ўпасці мог расейскі беспілотнік тыпу іранскіх «шагэдаў».

Уначы 1 лютага на паўночна-ўсходнім ускрайку вёскі Маложын Брагінскага раёну ўпаў беспілотнік. Дрон упаў у полі, за старою піларамаю, не выбухнуў. Паводле крыніцы, на месца падзення прыязджалі сапёры ды іншыя службоўцы. Беспілотнік хацелі ўзарваць на месцы, але потым некуды вывезлі. Частку людзей, якія жывуць у ваколіцах падзення, эвакуявалі.

Беларуская маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» 5 лютага паведаміла пра несанкцыянаваны доступ да чату тэлеграм-каналу, а праз дзень, 7 лютага, праект абвесціў аб спыненні сваёй працы.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10