навіны

«Людзей эвакуявалі ў клуб». Што адбывалася ў вёсцы ў Брагінскім раёне, дзе ўпаў дрон

шагэд
Беспілотнік тыпу «Шагэд». Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Depositphotos
podpis źródła zdjęcia

Уначы 1 лютага на паўночна-ўсходнім ускрайку вёскі Маложын Брагінскага раёну ўпаў беспілотнік. Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, апавяла гомельскаму выданню «Флагшток», што там адбывалася.

Дрон упаў у полі, за старою піларамаю, не выбухнуў. Паводле крыніцы, на месца падзення прыязджалі сапёры ды іншыя службоўцы. Беспілотнік хацелі на месцы ўзарваць, але потым некуды вывезлі.

,,

«Частку людзей, якія жывуць у раёне падзення, эвакуявалі ў клуб. <…> Улады нікому не казалі, чый гэта дрон, але людзі і так ведаюць, што адбылося», – адзначыла крыніца.


Дрон-камікадзэ «Shahed-136». Фота: mil.in.ua

«З тысячы адзін абавязкова зробіць гора на нашай тэрыторыі». Над Гомлем збілі беспілотнік

навіны

Інфармацыю пра беспілотнік над Маложынам пацвярджаў маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн», які 1 лютага апублікаваў схему руху трох «Шагэдаў», першы з якіх заляцеў у Беларусь а 5:06, паляцеў на Брагін праз Маложын. 


Паводле суразмоўцы «Флагштоку», расейскія дроны часта пралятаюць над Маложынам, і «ўсе больш-менш прызвычаіліся да гэтых палётаў». Украінскія маніторынгавыя канаалы называюць паўднёвую частку Брагінскага раёну шагэдабанам.


9 лютага дрон упаў непадалёк ад райвыканкаму ў цэнтры Хойнікаў і ледзь не зачапіў пяціпавярховага жылога дому № 3 на завулку Катоўскага. Увесь дом эвакуявалі, а людзей часова размясцілі ў гатэлі. Крамы побач былі зачыненыя ўвесь дзень. Пасля абеду беспілотнік вывезлі і падарвалі. У горадзе назіралася ўзмоцненая прысутнасць сілавікоў, у тым ліку АМАПу.


Каля поўначы ў ноч на 13 студзеня гукі выбуху ў паветры над Гомлем пачулі ўва ўсім горадзе – у небе быў збіты беспілотнік. Паводле «Флагштоку», падпаленыя фрагменты БПЛА ўпалі за кіламетр ад жылой забудовы Навабеліцкага і Цэнтральнага раёнаў на незаселенай пойменнай тэрыторыі Сажа. Ад выбуховай хвалі спрацавалі сігналізацыі аўтаў, а мясцовыя жыхары адчулі вібрацыю сценаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10