навіны

Аляксандр Лукашэнка спрабуе падладзіцца пад Доналда Трампа

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп. Фота: Andrew Harnik/Getty Images
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп. Фота: Andrew Harnik/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю знакамітаму відэаблогеру Мар’ё Нофалу. Як Лукашэнка спрабуе звярнуць на сябе ўвагу Доналда Трампа і якую ролю ён бачыць для сябе ў перамовах ЗША і Расеі? У студыі праграмы «ПраСвет» Сяргей Пеляса паразмаўляў з журналістам Змітром Міцкевічам і палітычным аглядальнікам радыё «Свабода», аўтарам праграмы «Двубой» на «Белсаце» Віталём Цыганковым.

Сяргей Пеляса: Віталю, ты згодны, што Лукашэнку далі неафіцыйны дазвол паразмаўляць з амерыканцамі?

Віталь Цыганкоў: Мы можам казаць пра тое, што ў геапалітычным сэнсе Аляксандр Лукашэнка – васал Масквы, але не да такой ступені. Нават васалам дазваляецца больш, як проста выконваць нейкія загады. Безумоўна, гэта ягоная ініцыятыва і ініцыятыва ягонай адміністрацыі. Ёсць відавочныя матывы. Ён ловіць сігналы ад новай адміністрацыі ЗША, Доналда Трампа, Вэнса, Маска і хоча сказаць, што ў нечым мы адзіныя. Маўляў, я не адзін быў раней ізгой, і беларускі погляд быў такі, на які ніхто не звяртаў увагі. Паглядзіце, я кажу тое самае, што кажуць Трамп, Маск, Вэнс у некаторых пытаннях. І тое ж міністр замежных справаў Рыбакоў, калі выступаў у Еўропе, гаварыў. Фактычна, там былі прамыя цытаты з выступу Вэнса. Не толькі беларуская дыктатура крытыкуе, а мы крытыкуем тымі ж словамі, якімі крытыкуе амерыканскае кіраўніцтва. Знайдзіце ў нас агульнае, звярніце на нас увагу. Вось асноўны пасыл.

Сяргей Пеляса: Лукашэнка стварае ўражанне, што перадае на тых самых частотах. Гэта палітычная мімікрыя. Ён паўтарае погляды трампістаў. Якая мэта? Гэта проста PR ці нешта большае стаіць за гэтым інтэрв'ю?

Зміцер Міцкевіч: Я думаю, тут дзве рэчы. Па-першае, ён паўтарае тэзы Крамля. Мы бачым заявы, што міратворцы не патрэбныя, гэта ўпісваецца ў каленкор Крамля. Мы бачым, што некаторыя рэчы там не супадаюць. Напрыклад, перамовы без Украіны аб Украіне немагчымыя. Наконт таго, што ён паўтарае некаторыя тэзы Трампа і Вэнса, я не думаю, што ён прабуе падладзіцца. Яны працягваюць казаць тое, што і раней: у Еўропы нейкія ваяўнічыя настроі. Яны даўно казалі, што Вашынгтон кіруе Еўропаю. Маўляў, яны ні за што не адказваюць. Гэта тэзіс іхнай прапаганды. Маўляў, злыя Злучаныя Штаты ўсімі «куклаводзяць», Еўропа ім падначальваецца. Гэта таксама тэзісы Крамля. Што Нябензя, што Лаўроў казалі, што Еўропу не трэба за стол перамоваў... Таму Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком амерыканскага боку будзе расказваць той самы тэзіс. Праблема ў тым, што некаторыя з гэтых тэзісаў, што выкарыстоўваюцца Вэнсам і Трампам, выкарыстоўваюцца, каб падняць стаўкі, вымусіць Еўропу дзеяць. А Лукашэнка расказвае гэта на поўным сур'ёзе. Яны маюць іншыя мэты.

Больш глядзіце ў праграме «ПраСвет»:

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10