навіны

Вячорка: У ААН сумняюцца ў здольнасці Лукашэнкі весці дыялог

Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Фолькер Турк
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Фолькер Турк выступае праз відэасувязь на Дні памяці пра генацыд у Руандзе. Жэнева, Швейцарыя. 13 красавіка 2023 года. Фота: Violaine Martin / UN Geneva / Flickr, CC BY-NC-ND 2.0
podpis źródła zdjęcia

Вярхоўны камісар правоў чалавека ААН наўрад ці збіраецца прыехаць у Беларусь. А навошта тады запрашаць? І чаму дэмакратычныя сілы падтрымліваюць такія запросіны, агучаныя лукашэнкаўскім міністрам?

Журналіст Андрэй Кузнечык з сынам і жонкаю. Вільня, Літва. 12 лютага 2025 года. Фота: radiosvaboda / Telegram

«Працяг абавязкова будзе». У Офісе Ціханоўскай раскрылі падрабязнасці вызвалення амерыканца і дваіх беларусаў

навіны

Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў 26 лютага падчас падзеяў высокага ўзроўню Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў сустрэўся ў Жэневе з вярхоўным камісарам ААН у правах чалавека Фолькерам Туркам. Міністр запрасіў Турка наведаць Беларусь, каб асабіста азнаёміцца «з рэальнаю сітуацыяй з правамі чалавека ў краіне». Мяркуючы з фота дзяржаўных медыяў, сустрэча была ў кулуарах.


Франак Вячорка, галоўны дарадца абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай, вітаў намаганні вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН для вызвалення палітвязняў і заклікаў прыняць запрашэнне наведаць Беларусь. Ды прасіў зрабіць візіт з наступнымі ўмовамі: наведаць турмы і калоніі, сустрэцца з тымі, хто застаецца ў рэжыме інкамунікада, і сваякамі палітвязняў, вызваліць асобаў з гуманітарнага спісу, а таксама забяспечыць палітвязням доступ да медыцыны і адвакатаў.

Вячорка: Хацелася б, каб Турк прыехаў, але гэта малаімаверна


Наколькі сур’ёзнае гэтае запрашэнне і наколькі рэальная перспектыва візіту? Вячорка ў эфіры «Белсату» прызнае: хацелася б, каб такі візіт адбыўся, але гэта малаімаверна.

Фолькер Турк і Максім Рыжанкоў у кулуарах канферэнцыі ААН у Жэневе, Швейцарыя. 26 лютага 2025 года. Фота: Mfa.gov.by
Фолькер Турк і Максім Рыжанкоў у кулуарах канферэнцыі ААН у Жэневе, Швейцарыя. 26 лютага 2025 года. Фота: Mfa.gov.by

«Нам бы вельмі хацелася, калі такі візіт адбудзецца, каб ён быў практычна карысны для беларусаў, – кажа Вячорка. – Каб гэта суправаджалася змяншэннем рэпрэсіяў, вызваленнем людзей хаця б з гуманітарнага спісу, каб быў атрыманы доступ да [людзей ва ўмовах] інкамунікада. Не проста прыезд па кабінетах Палацу незалежнасці Лукашэнкі, а каб ён, напрыклад, сустрэўся з [палітвязнем Сяргеем] Ціханоўскім. 


І мы на гэтым настойваем, мы гэта падтрымліваем. Мы гэта абмяркоўвалі паўгода таму назад з Офісам вярхоўнага камісара. Абмяркоўвалі падчас Генасамблеі ААН з прадстаўнікамі ААН і Офісу генеральнага сакратара. І абмяркоўвалі два тыдні таму назад з самым Туркам. У іх ёсць скепсіс, бо яны не бачаць жадання з боку Менску прыняць такі візіт, зрабіць нейкія саступкі. 


А на любыя спробы, напрыклад, змяніць рэжым інкамунікада лукашэнкаўцы адмаўляюцца прызнаваць, што такі рэжым існуе. Кажуць, што ёсць зацятыя парушальнікі і злачынцы ў турмах, але няма палітвязняў. Але чым больш будзе публічнага ціску, публічных патрабаванняў з боку Турка ўласна самога, тым больш шанцаў, што гэта адбудзецца».

,,

«На жаль, з боку ААН не стае ініцыятывы: ёсць нейкае расчараванне і разуменне, што рэжым безнадзейны, мы з ім ні пра што не дамовімся. Але мы кажам: усё роўна варта спрабаваць».


Такія запрашэнні былі і раней, расказвае Вячорка. Але за імі нічога не было. Ён згадвае, як назіральнікаў ад Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе запрашалі паназіраць за прэзідэнцкімі выбарамі за лічаныя дні да выбараў, «без ніякай магчымасці зарганізаваць гэтае назіранне рэальнае, каб яно нешта дало». Маўляў, калі хтосьці пагаджаецца прыехаць і напраўду паглядзець, што адбываецца, то не пускаюць.


Цяпер запрашэнне можа і мець большыя вынікі, адзначае Вячорка. Кажа, 27 лютага Офіс Ціханоўскай камунікаваў з Офісам вярхоўнага камісара і кіраўніком ягонага кабінету пра магчымы візіт, бо хацелі б гэтаю магчымасцю скарыстацца. Ён адзначае, што камунікацыя пра палітвязняў не будзе сведчыць пра нейкае прызнанне Лукашэнкі: гэта выключна гуманітарнае патрабаванне, на якое ААН мае мандат і «мусіць гэтым мандатам максімальна карыстацца». 

Фолькер Турк і Святлана Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы. Мюнхен, Нямеччына. 15 лютага 2025 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Фолькер Турк і Святлана Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы. Мюнхен, Нямеччына. 15 лютага 2025 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Вячорка прызнае: для Лукашэнкі такая сустрэча будзе магчымасцю піяру. Але гуманітарныя вызваленні ў Беларусі пачаліся пасля сустрэчы Лукашэнкі з генеральным сакратаром ААН Антонью Гутэрышам. Раз Лукашэнку важныя такія сустрэчы, а дэмакратычным сілам важнае вызваленне людзей, то хай камунікацыя працягваецца: гэта само па сабе не прывядзе да прызнання Лукашэнкі і змяншэння ціску. 


На Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы Ціханоўская сустракалася з Туркам, абмяркоўвала план вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсіяў. Вячорка расказвае, што размаўлялі доўга і грунтоўна, найперш пра публічную камунікацыю, пра вызваленне палітвязняў, а таксама пра тое, што ААН можа зрабіць па непублічных дыпламатычных каналах. Турку перадалі тэрміновы гуманітарны спіс палітвязняў, рэкамендацыі ў патрабаваннях неабходных паляпшэнняў сітуацыі з палітвязнямі, як спыненне катаванняў у турмах, доступ да лекаў у зняволенні і спыненне практыкі інкамунікада. Ціханоўская спрабавала пераканаць Турка, каб ён быў больш актыўны і «паспрабаваў яшчэ раз».

,,

«Мы бачылі, вядома, нейкі сумнеў, – дадае Вячорка. – Бо ААН вельмі сумняецца, што рэжым здольны ўвогуле нешта рабіць. Яны не раз ужо перасякаліся – і яны вельмі скептычна ўвогуле ставяцца да рэжыму Лукашэнкі, да яго здольнасці весці дыялог».


Аляксандр Лукашэнка дае інтэрв’ю блогеру Мар’ё Нофалу. Менск, Беларусь. 27 лютага 2025 года. Скрыншот: БелТА / Youtube

Лукашэнка пайшоў на Х. Што за блогер Нофал, якому ён даў інтэрв’ю, і навошта тое інтэрв’ю

навіны

Лукашэнка 27 лютага даваў інтэрв’ю блогеру Мар’ё Нофалу. Блогер пасля размовы сказаў: калі б часцей слухалі Лукашэнку, «мы б не аказаліся сёння ў сітуацыі канфлікту». Вячорка адказвае: Лукашэнку баліць, што яго не прызнаюць, што ўводзяць санкцыі, але гэта не значыць, што сустрэчы і запрашэнні прывялі б да змяншэння рэпрэсіяў. 


Наадварот, з боку Менску бачаць толькі максімальны супраціў любым саступкам, расказвае Вячорка. Лукашэнка цяпер «у настроі асаджанай крэпасці» і баіцца рабіць нават касметычныя змены, і гэта адчуваюць усе, хто працягвае камунікаваць з рэжымам Лукашэнкі хаця б на працоўным узроўні.


Калі не прыедуць навошта запрашаць?


Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман кажа «Белсату», што мэты міністра Рыжанкова на такіх самітах – спрабаваць завязаць кантакты з усімі важнымі асобамі. І ў Рыжанкова не так шмат магчымасцяў гэта рабіць, бо яго нячаста кудысьці запрашаюць, асабліва на еўрапейскім кірунку. А раз трапіў на канферэнцыю ААН, міністру трэба карыстацца гэтым: сустрэцца фармальна ці нефармальна, спрабаваць дамагчыся сустрэчы, паразмаўляць хаця б у фармаце «small talk» 2-3 хвіліны. Рыжанкоў проста мусіць карыстацца такімі магчымасцямі, бо наступным разам могуць і не запрасіць.

,,

«Што датычыць запрашэнняў усіх, каго толькі магчыма, дык лукашэнкаўцы робяць гэта звычайна, – адзначае Фрыдман. – Лукашэнка куды б ні паехаў, паўсюдна ўсіх запрашае. Тут рэч іншая: мала хто з тых, каго яны запрашаюць, прыязджае».


«Вось колькі ўжо афрыканскіх прэзідэнтаў розных Лукашэнка ў Беларусь запрасіў? Прэзідэнта Мазамбіку запрашаў, прэзідэнта Ганы запрашаў. Ну і дзе яны? Прэзідэнта Кеніі, мне здаецца, таксама запрашаў… Пакуль нікога з іх у Беларусі не бачылі. І гэта тая ж самая справа: канечне, чаму б не скарыстацца магчымасцю запрасіць». 


Калі б нават Турк прыехаў у Беларусь, гэта ні на што б не паўплывала, мяркуе Фрыдман. У вярхоўнага камісара правоў чалавека проста іншыя прыярытэты: перадусім – сітуацыя ў сектары Газа, катастрафічная сітуацыя ў Судане ці Мазамбіку, канфлікт між Руандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга… Там «зусім іншая ступень і іншы ўзровень парушэнняў правоў чалавека, чымся нават у Беларусі». 


Людзей, якія сапраўды зацікаўленыя ў паляпшэнні становішча з правамі чалавека ў Беларусі, у Беларусь не запрашаюць, дадае Фрыдман. А калі і запрашаюць, то не для таго, каб паказаць сапраўднае становішча ў гэтай галіне.


Кацярына Гардзеева, Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10