навіны

Рыжанкоў запрасіў вярхоўнага камісара ААН у Беларусь. Вячорка параіў, што наведаць

Фолькер Турк і Максім Рыжанкоў. Фота: mfa.gov.by
Фолькер Турк і Максім Рыжанкоў. Фота: mfa.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў 26 лютага ў Жэневе (Швейцарыя) падчас падзеяў высокага ўзроўню Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў сустрэўся з вярхоўным камісарам ААН у правах чалавека Фолькерам Туркам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto / Getty Images

Ад вагнэраўцаў да грамадзянаў ЗША. Як Лукашэнка зняволеных вызваляў

Аналітыка

Кіраўнік МЗС заявіў, што Беларусь «працягне супрацьстаяць маніпуляванню праваабарончымі інструментамі, якое прыводзіць да таго, што правы чалавека ў так званых сталых дэмакратыях рэзка дэградуюць», а ўпраўленне вярхоўнага камісара нібы «канцэнтруецца на непажаданых Захаду краінах, уключаючы Беларусь». Міністр запрасіў Турка наведаць Беларусь, каб асабіста азнаёміцца «з рэальнай сітуацыяй з правамі чалавека ў краіне».

Дарадца дэмакратычнай лідаркі Беларусі Франак Вячорка вітаў намаганні вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН для вызвалення палітвязняў і заклікаў прыняць запрашэнне наведаць Беларусь. Аднак, паводле яго, зрабіць гэта трэба з наступнымі ўмовамі: наведаць турмы і калоніі, сустрэцца з тымі, хто застаецца ў рэжыме інкамунікада, і сваякамі палітвязняў, вызваліць людзей з гуманітарнага спісу, а таксама даць палітвязням доступ да медыцыны і адвакатаў.

,,

«Гэта выдатная магчымасць прадстаўніку ААН не проста ацаніць сітуацыю, а задаць пытанні прадстаўнікам рэжыму наўпрост. А для рэжыму гэта выдатная магчымасць зрабіць «жэст добрай волі»: спыніць бесчалавечнае абыходжанне з палітвязнямі і вызваліць людзей, хаця б тых, хто ў цяжкім стане», – адзначыў Вячорка.


Паводле падлікаў праваабаронцаў «Вясны», на сёння ў беларускіх турмах застаецца 1231 палітвязень.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10