навіны

У Польшчы раскрытая злачынная сетка з беларусамі, якая падрабляла дакументы і адмывала грошы

img
Грошы і падробленыя дакументы, знойдзеныя польскімі памежнікамі ў злачыннай групоўкі. Фота: bieszczadzki.strazgraniczna.pl
podpis źródła zdjęcia

Польскія памежнікі расказалі пра злачынную сетку, якая падрабляла дакументы і адмывала сродкі, атрыманыя ад злачыннай дзейнасці. У межах справы падазраюцца 42 асобы – грамадзяне Беларусі і Украіны.

З 42 падазраваных восем чалавек арыштаваныя.

Працаўнікі Бешчадскага аддзялення Памежнай аховы знайшлі 1 млн злотых (каля 250 тысяч долараў ЗША) і больш за 12 тысяч падробленых дакументаў.

Грошы і падробленыя дакументы, знойдзеныя польскімі памежнікамі ў злачыннай групоўкі. Фота: bieszczadzki.strazgraniczna.pl
Грошы і падробленыя дакументы, знойдзеныя польскімі памежнікамі ў злачыннай групоўкі. Фота: bieszczadzki.strazgraniczna.pl

Выйшлі на злачынную групоўку дзякуючы інцыдэнту ў 2020 годзе, калі польскія памежнікі звярнулі ўвагу на замежніка, якія выкарыстаў падробленыя правы кіроўцы.

«У групу, якая займалася фальсіфікацыяй і распаўсюджваннем дакументаў у буйных маштабах і адмываннем грошай, атрыманых ад гэтай дзейнасці, уваходзілі грамадзяне Украіны і Беларусі. Злачынцы прапаноўвалі ўсе віды афіцыйных польскіх і замежных дакументаў, такіх як пашпарты, візы, пасведчанні асобы, карты побыту, правы кіроўцы, медычныя і псіхалагічныя даведкі, працоўныя дамовы, даведкі аб рэгістрацыі», – адзначаецца ў паведамленні польскай Памежнай аховы.

Затрыманне чальцоў злачыннай групоўкі ў Польшчы. Фота: bieszczadzki.strazgraniczna.pl
Затрыманне чальцоў злачыннай групоўкі ў Польшчы. Фота: bieszczadzki.strazgraniczna.pl

Задачы ў групе былі строга падзеленыя. Частка яе чальцоў займалася вырабам і дастаўкай падробленых дакументаў атрымальнікам на тэрыторыі Польшчы і ЕЗ. Астатнія выконвалі задачы, звязаныя з адкрыццём банкаўскіх рахункаў і пераводам фінансавых сродкаў, атрыманых ад злачыннай дзейнасці.

Як выявілі падчас следства, атрымальнікі падробленых дакументаў плацілі ў сярэднім 1,5 тысячы еўраў за адзін дакумент. Паслугі прапаноўваліся на сайтах і ў сацыяльных сетках.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10