У цэнтры Варшавы пачалася акцыя беларусаў супраць «бязвыбараў», якія адбываюцца ў Беларусі.
Людзі нясуць беларускія нацыянальныя сцягі, партрэты палітвязняў і скандуюць лозунгі «Жыве Беларусь!», «Верым, можам, пераможам!».
У калоне беларусы разгарнулі вялікі 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг.
Калону ўзначаліла беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету.
Раман Шавель belsat.eu