Не меней за 20 фурнікаў былі затрыманыя на беларускай мяжы за апошнія некалькі дзён. Хутчэй за ўсё, затрыманні былі звязаныя з правяраннямі на «экстрэмізм».
У кіроўцаў правяралі мабільныя тэлефоны, шукаючы падабайкі, падпіскі і каментары на «экстрэмісцкія» каналы, паведамляе тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Як адзначаюць аўтары, правяранні праводзіліся незалежна ад таго, як доўга кіроўцы былі за межамі Беларусі.
Нагадаем, што на памежных пунктах Беларусі з заходнімі дзяржавамі ўжо даўно праводзяцца выбарачныя правяранні тэлефонаў з мэтай пошуку падпісак на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Перад так званымі выбарамі гэтыя правяранні ўзмацніліся. Таму кожнаму, хто пераязджае мяжу, варта падбаць пра захады бяспекі і ведаць, як правільна пачысціць тэлефон.
Раман Шавель belsat.eu