навіны

Былы гендырэктар «Беларуськалію» атрымаў шасцізначны бонус за 2024 год – «Рабочы Рух»

Іван Галаваты. Фота: прэс-служба ХК «Шахцёр-Салігорск»
Іван Галаваты. Фота: прэс-служба ХК «Шахцёр-Салігорск»
podpis źródła zdjęcia

Экс-генеральны дырэктар «Беларуськалію» Іван Галаваты атрымаў на прадпрыемстве бонусаў на ўражальную суму за 2024 год – 121 221,67 рубля без уліку заробку. Пра гэта паведамляе аб'яднанне рабочых «Рабочы Рух».

«Мы атрымалі інфармацыю пра памер бонусавых выплатаў, што ў 2024 годзе атрымаў генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій". У лістападзе 2024 года дырэктару Галаватаму І.І. быў выдзелены кароткатэрміновы бонус за III квартал 2024 года ў памеры 21 518,64 рубля, а агульная сума выплатаў у 2024 годзе склала 121 221,67 рубля», – піша «Рабочы Рух».


Паводле звестак Белстату, намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Беларусі ў лістападзе 2024 года была роўная 2331,8 рубля.


З 4 лістапада 2024 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў на месца Галаватага Андрэя Рыбакова, які да гэтага быў старшынём канцэрну «Белнафтахім».


«Іван Галаваты, паводле нашае інфармацыі, прызначаны на пасаду першага намесніка дырэктара ААТ "Нетры Нежын" і курыруе беларуска-кітайскі праект у будаўніцтве горна-абагачальнага комплексу на сыравіннай базе Нежынскага ўчастка Старобінскага радовішча калійных соляў (Нежынскі ГАК)», – адзначае «Рабочы Рух».


Галаваты адзначыўся тым, што пасля страйку 2020 года на прадпрыемстве пачаліся палітычныя рэпрэсіі. Аднак пасля ягонага сыходу сітуацыя не змянілася. У канцы 2024 года і пачатку 2025-га там назіралася чарговая хваля палітычных зачыстак.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10