навіны

У Расеі быў выбух. Пры смерці афіцэр, датычны да ўдару па кавярні з 59 цывільнымі – ГУР Украіны

«Іскандер-М». Паводле ГУР Украіны, пацярпелы быў датычны да абстрэлаў Украіны менавіта ракетамі «Іскандер». Фота: facebook.com/mod.mil.rus
«Іскандер-М». Паводле ГУР Украіны, пацярпелы быў датычны да абстрэлаў Украіны менавіта ракетамі «Іскандер». Фота: facebook.com/mod.mil.rus
podpis źródła zdjęcia

У Іванаўскай вобласці Расеі быў выбух 3 студзеня. У выніку ў крытычным стане цяпер расейскі афіцэр, датычны да ўдару ракетамі па кавярні ва ўкраінскім сяле Гроза, дзе праходзілі хаўтуры, сцвярджае тэлеграм-канал ГУР Украіны. Тады загінулі 59 чалавек, у тым ліку 8-гадовы хлопчык.

ГУР Украіны не паведамляе аб прычынах выбуху, але «нагадвае: за кожнае ваеннае злачынства супраць украінскага народу будзе справядлівая адплата».

Паводле ведамства, падчас выбуху ў Шуі Іванаўскай вобласці на Расеі ў эпіцэнтры апынуўся капітан Канстанцін Нагайка.

Belsat (Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат)

Бойня ў сяле Гроза. Сваякі штодзень хаваюць забітых

навіны

«Ён быў на дзяжурстве ў сваёй вайсковай частцы, а цяпер – пры смерці, – сцвярджае ГУР Украіны. – У Нагайкі множныя абломкавыя паражэнні фактычна ўсіх органаў, у прыватнасці мозгу – яму зрабілі трэпанацыю чэрапа».


Паводле ГУР Украіны, Нагайка – 1995 года нараджэння.


«Беспасярэдне браў удзел у поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Датычны да ўдараў балістычнымі ракетамі "Іскандер" па цывільных і вайсковых аб'ектах у Сумскай і Харкаўскай вобласцях.


У прыватнасці, падраздзяленне Нагайкі здзейсніла ваеннае злачынства ў вёсцы Гроза Купянскага раёну: 5 кастрычніка 2023 года нанесла ракетны ўдар па кавярні падчас хаўтураў. Тады загінулі 59 цывільных украінцаў, сярод іх – 8-гадовы хлопчык», – паведамляе ГУР Украіны.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10