рэпартаж

«Гэта гук, які табе будзе сніцца». У Варшаве прэзентавалі альбом «Пазначаныя жоўтым»

Адкрыццё выставы малюнкаў палітвязняў
Адкрыццё выставы малюнкаў палітвязняў "Пачуцці, а таксама прэзентацыя музычнага альбома "Пазначаныя жоўтым" у Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча, 10 снежня 2024 года. Фота: Белсат

У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня ў Варшаве адкрылася выстава «Пачуцці: Малюнкі палітвязняў Беларусі» і быў прэзентаваны музычна-дакументальны альбом «Пазначаныя жоўтым». Імпрэза, якая аб'яднала два гэтыя праекты, адбылася ў Музеі вольнай Беларусі і праходзіла пад эгідай праваабарончага цэнтру «Вясна». «Белсат» пабываў на прэзентацыі.