Прылёт беспілотніка ў 21-павярховы дом выклікаў пажар на сёмым, восьмым і дзявятым паверхах. Людзі былі заблакаваныя ў кватэрах.14 пацярпелых мелі патрэбу ў медычнай дапамозе, у тым ліку – трое дзяцей: 7-гадовы хлопчык і трохгадовае дзіця, якое атруцілася прадуктамі гарэння. Узрост трэцяга дзіцяці пакуль не называецца. Шасцёра пацярпелых застаюцца ў лякарнях.Ёсць загінулыя – сужэнская пара.27 чэрвеня расейскія войскі нанеслі ўдар па Днепрапятроўскай вобласці. У выніку атакі загінулі 5 чалавек, 23 атрымалі раненні, чацвёра маюць цяжкі стан.Уначы на 25 чэрвеня быў абстраляны Харкаў.Расейская атака па Дняпры 24 чэрвеня забіла 8 чалавек, яшчэ 62 шпіталізаваныя ў Дняпры і 8 у Самары. Удары 24 чэрвеня забілі 3 чалавек на Сумшчыне, у тым ліку 8-гадовага хлопчыка, і паранілі яшчэ шасцярых чалавек, у тым ліку траіх дзяцей. Яшчэ 1 чалавек загінуў і 2 былі параненыя на Данеччыне. Яшчэ 6 чалавек параненыя ў выніку артылерыйскага абстрэлу Херсону.Удары па Украіне 23 чэрвеня забралі жыцці 9 чалавек у Кіеве, яшчэ тры чалавекі загінулі ад удару па школе ў Белгарадзе-Днястроўскім у Адэскай вобласці.У ноч на 17 чэрвеня, падчас саміту «Вялікай сямёркі», Расея ўчыніла рэкордную паветраную атаку Украіны, запусціўшы сумарна 440 дронаў тыпу іранскіх «Shahed» і 32 ракеты. Пасля Расея штодня рабіла новыя начныя атакі, буйныя – праз дзень. Гэтак, у ноч на 23 чэрвеня Паветраныя сілы Украіны налічылі запуск 352 дронаў і імітатараў, 11 балістычных і 5 крылатых ракетаў, а ў ноч на 24-га – перад самітам NATO – пабачылі менш: толькі 97 дронаў.Поўнамаштабная вайна ва Украіне трывае 1221 дзень.Марыя Міхалевіч belsat.eu