Польскі МЗС мяркуе, што ўведзеная летась відэаверыфікацыя падчас рэгістрацыі на падачу дакументаў на візы палепшыла гэты працэс, а паслугі незаконных пасярэднікаў перасталі быць эфектыўнымі. Гэта вынікае з адказу дэпартаменту інфармацыі МЗС Польшчы са спасылкай на Консульскі дэпартамент на пытанні «Белсату» адносна цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца беларусы, спрабуючы атрымаць польскія візы. Асобна ведамства расказала пра сітуацыю з гуманітарнымі візамі.
Kamentar
МЗС Польшчы: «памагатары» ў рэгістрацыі на падачу на візы перасталі быць эфектыўнымі